|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
![]() |
Учора лiдэры Беларускага народнага фронту Лявон Баршчэускi, Вячаслау Сiучык i Уладзiмiр Заблоцкi на прэс-канферэнцыi праiнфармавалi журналiстау пра сойнм БНФ, дзе былi разгледжаны палiтычныя задачы у 1977 годзе i эканамiчны стан у рэспублiцы.
Было адзначана, што у сувязi з апошнiмi падзеямi у рэспублiцы i спробай паскорыць аб'яднанне Беларусi з Расеяй БНФ павiнен актывiзаваць сваю дзейнасць галоуным чынам па трох накiрунках: правядзенне серыi вулiчных акцый пратэсту; абарона суверэнiтэту i правоу чалавека; эканамiчныя запатрабаваннi.
Ужо 25 студзеня плануецца шэсце ад плошчы Я. Коласа да опернага тэатра у падтрымку "барацьбы сербау i балгар за незалежнасць у сваiх краiнах". Асноуныя ж падзеi, якiя павiнны разгарнуцца на вулiцах Мiнска, плануюцца на сакавiк, пiкам стане 23 сакавiка -- чарговыя угодкi БНР.
Па словах Л. Баршчэускага, фронтаускiя структуры хутка арганiзавалiся i гатовыя дзейнiчаць.
БНФ таксама падтрымлiвае штодзенныя кантакты з З. Пазняком, якi пастаянна сочыць за сiтуацыяй на Беларусi i дасылае свае рэкамендацыi i перасцярогi. Ен нават мае намер перабрацца з ЗША у адну з краiн Еуропы, каб быць блiжэй да маючых адбыцца падзей.
Ну проста як Ленiн у кастрычнiку.
© Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |