|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |

|
"Грамадзянскае дзеянне"
— у дзеяннi
У Мiнску прайшоу трэцi з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыi. Старшыня АГП Станiслау Багданкевiч у сваiм дакладзе адзначыу, што фракцыя "Грамадзянскае дзеянне" — адзiная, ад якой у селетнi парламент не увайшоу нiводзiн дэпутат, пры гэтым падкрэслiу, што цяпер асноуны акцэнт у рабоце апазiцыi павiнен быць перанесены на пазапарламенцкiя метады барацьбы — у прыватнасцi, на вулiчныя акцыi i на знешнепалiтычную дзейнасць. У цяперашнiх умовах, лiчыць Багданкевiч, магчыма прапанаваць Прэзiдэнту цывiлiзаванае выйсце — перамовы памiж апазiцыяй i Лукашэнкам пры пасрэднiцтве АБСЕ, унясенне узгодненых дапауненняу у Канстытуцыю 1994 г. i пасля гэтага правядзенне парламенцкiх i прэзiдэнцкiх выбарау ва умовах роунага доступу апазiцыi i улады да дзяржауных СМI. Але гэта нi у якiм разе не азначае згоду АГП на удзел у выбарах у "палату", калi яны будуць абвешчаны Лукашэнкам. Вiктар Ганчар выдзялiу два асноуныя напрамкi работы партыi: першае — "крайняя радыкалiзацыя вулiчных выступленняу i манiфестацый", на якiх трэба ставiць за мэту "пазбауленне Лукашэнкi улады", другi напрамак — "выкарыстанне усiх магчымых формау парламенцкай барацьбы". Генадзь Карпенка падкрэслiу, што на мiтынгах неабходна актыуна папулярызаваць альтэрнатыуную эканамiчную праграму як шлях выйсця Беларусi з крызiсу i павышэння жыццевага узроуню грамадзянау, чаго цяперашняя улада зрабiць не можа. Аляксандр Дабравольскi прапанавау аб'яднаць дзеяннi усiх палiтычных сiлау, якiя стаяць на аснове Канстытуцыi 1994 года. На з'ездзе Аб'яднанай грамадзянскай партыi вылучаны кандыдат на ролю агульнанацыянальнага лiдэра Беларусi — Генадзь Карпенка. Старшыней АГП зноу абраны С. Багданкевiч. Засталiся на сваiх месцах i намеснiкi старшынi АГП А. Дабравольскi i У. Шлындзiкау, прауда, да iх далучыуся яшчэ адзiн — А. Лябедзька. У склад палiтсавета сярод iншых абраны Г. Карпенка, В. Ганчар, Л. Гразнова, П. Данейка, экс-мiнiстры А. Сасноу i Ю. Захаранка. Валерый Сцяпанау. Пераклад з рускай мовы Святланы Дубялiр. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|
|
|
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |