Рэклама
Гiсторыя
газеты
Рэдакцыя
сёння
Наша стратэгiя
Умовы
перадруку
КСТАЦI !!!
Умовы
падпiскi
Прапановы
партнёрам
(кошт
рэкламы)
Iнвестыцыйныя
праекты
Home
Мiжнародны
клуб
знакомствау
vm@belarus.net
| КРАСАВIК
1997 |
| Пн |
Ат |
Ср |
Чц |
Пт |
Сб |
Нд |
|
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
| 7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
12 |
13 |
| 14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
19 |
20 |
| 21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
26 |
27 |
| 28 |
29 |
30 |
|
|
|
|
Выпускi
з
сакавiка 1997
Архiу
(люты 1997)
Архiу
(студзень 1997)
Архiу
1996
|
Ад Парыжскай камуны на
Камунiстычную
У Мiнску чарговая акцыя
пратэсту, якая сабрала прыкладна 3 тысячы працiунiкау аб'яднання Беларусi
i Расеi, скончылася учора пабоiшчам. Мiлiцыя i атрады асобага прызначэння
прымянiлi сiлу.
За
гадзiну да пачатку дазволенага гарадскiмi уладамi апазiцыйнага мiтынгу
на плошчы Парыжскай Камуны (каля опернага тэатра) працiунiкi падпiсанага
у Маскве пагаднення сабралiся на пятачку каля цэнтральнай брамы парка iмя
Горкага, дзе у гэты час павiнен быу пачацца яшчэ адзiн мiтынг, арганiзаваны
камунiстамi. Ужо там мiлiцыя паспрабавала затрымаць дэпутата Вярхоунага
Савета 13-га склiкання Валерыя Шчукiна i маладога хлопца, але не змагла,
бо iх проста "адбiлi" у стражау парадку. I ужо праз некалькi
хвiлiн апазiцыянеры калонай выйшлi на тратуар праспекта i накiравалiся
да месца правядзення свайго мiтынгу пад бел-чырвона-белымi сцягамi, штандарамi
Аб'яднанай грамадзянскай партыi i Еурапарламента. Мiтынг
працягвауся гадзiну, за гэты час лiдэры БНФ паведамiлi пра вiзiт у Беларусь
Зянона Пазьняка, а таксама пра тое, што паьсля апошнiх падзей у Мiнску
адразу 17 афiцэрау мiлiцыi быццам бы падалi у адстауку. Але вельмi хутка
настрой перайшоу на iншы лад...
Моладзь
накiравалася да расейскай амбасады у Беларусi, каб выказаць свой пратэст,
пры гэтым перагарадзiлi рух па вулiцы Максiма Багдановiча. Ужо праз колькi
хвiлiн дэманстранты апынулiся твар у твар з узброеным шчытамi i дубiнкамi
кардонам мiлiцыi. Усяго некалькi iмгненняу юныя хлопцы з завязанымi на
тварах хусткамi пастаялi перад кардонам, уручылi мiлiцыi гарбуз, i пачалi
адыходзiць на вулiцу Камунiстычную. Шэрагi атрадау асобага прызначэння
(АМАП) пачалi наступаць, замiльгалi дубiнкi, залязгалi шчыты, а з адступаючага
натоупу паляцелi камянi i бутэлькi. Сiлавiкi дзейнiчалi таксама бесцырымонна
-- хапалi i бiлi, кiдалi у машыны i зноу кiдалiся за новымi ахвярамi.
Адсунуушы
натоуп у глыбiню вулiцы Камунiстычнай, мiлiцыянты забягалi у блiжэйшыя
двары. Праз 15 хвiлiн, калi вулiца з ганарыстай назвай "Камунiстычная"
апусьцела, тут апынулiся журналiсты i невялiкая групка пацярпелых. Зноу
пад'ехау аутобус з мiлiцыянтамi, з яго выскачылi ахоунiкi парадку i зноу
прымянiлi дубiнкi, каб затрымаць i гэтых людзей. Яны кiнулiся урассыпную.
Па нашых звестках, у лiку затрыманых есць калега з газеты "Iмя"
Iрына Халiп i дэпутат ВС, карэспандэнт газеты "Таварыш" Валерый
Шчукiн.
Юрый Святакум.
Тамара Хамiцэвiч -- фота.
Пераклад з рускай мовы Жанны Вашкевiч.

|