|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |

|
Талент — у спадчыну
У фондах Цэнтральнай навуковай бiблiятэкi iмя Якуба Коласа Акадэмii навук Беларусi захоуваецца багатая калекцыя кнiг (больш за дзве тысячы), якую сабрау педагог, публiцыст, збiральнiк фальклору Адам Багдановiч — бацька вядомага паэта Максiма Багдановiча. У аддзеле рэдкiх кнiг i рукапiсау цяпер можна убачыць экспазiцыю, дзе прадстаулена каля сотнi кнiг з гэтага збору. Гэта выданнi па гiсторыi, археалогii, антрапалогii, геаграфii, фiласофii, лiтаратуразнауству, этнаграфii, фальклору. Большасць з iх так званыя рарытэты, бо былi выданыя невялiкiмi накладамi i да нашага часу дайшлi адзiнкавыя экзэмпляры. У iх лiку i выпушчаны у Маскве ва унiверсiтэцкай тыпаграфii (1784 год) "Храмъ древности, содержащий въ себе Египетскихъ, Греческихъ и Римскихъ боговъ имена, родословие, празднества и бывшие при оныхъ обряды, знатныхъ древнихъ мужей достопамятныя дъела и приключения". Адам Ягоравiч Багдановiч быу чалавекам энцыклапедычных ведау. Збiрау этнаграфiчныя матэрыялы i фальклор, пiсау артыкулы па культуры, у тым лiку рэцэнзii на навiнкi айчыннай i замежнай лiтаратуры, тэатральныя пастаноукi. Тэматыка бiблiятэкi Багдановiча цалкам адлюстроувае ягоныя iнтарэсы. У кола зносiн Адама Ягоравiча уваходзiла нямала вядомых людзей таго часу. У iх лiку i Максiм Горкi, з якiм ен не толькi быу у роднасных стасунках (яны былi жанатыя на родных сестрах), але i сябравау. I прадметам гонару кожнага была асабiстая бiблiятэка. Але першая калекцыя кнiг Адама Ягоравiча, якую ен зьбiрау трыцць гадоу, згарэла у час грамадзянскай вайны. Агонь знiшчыу шмат старадрукаваных выданняу, рукапiсау Адама Ягоравiча. Цудам яму удалося выратаваць рукапiсы сына. Пасля 1918 года бiблiятэка збiралася занава. У сiлу абставiн А.Я. Багдановiч пераехау з Беларусi спачатку у Нiжнi Ноугарад, затым у Яраслауль. Менавiта тут ен пачау ствараць новую бiблiятэку. З асаблiвай скрупулезнасцю збiрау кнiгi беларусказнаучай тэматыкi, якiя нагадвалi яму пра радзiму. У iх лiк увайшлi выданыя у Санкт-Пецярбургу "Материалы для изучения белорусских городов" (1907 г.), выпушчаны у Вiльне "Сборник памятников народного творчества в Северо-Западном крае" (1866 г.)... Па успамiнах сучаснiкау Багдановiча, на кнiгi ен быу гатовы аддаць апошнiя грошы. ... На старонках многiх выданняу алоукам зроблены рукой Адама Ягоравiча паметкi. Гэта — доказ пастаяннай работы з лiтаратурай, бо проста збiральнiцтва нiколi не было для яго самамэтай. У кнiжнай калекцыi нямала выданняу з дароунымi надпiсамi. Iх зрабiлi Максiм Горкi, Якуб Колас, Зьмiтрок Бядуля, лiтаратуразнауца Iван Замоцiн... У бiблiятэку Акадэмii навук кнiжны збор паступiу у 1957 годзе. Перад намi раскрываецца багаты духоуны сьвет Адама Ягоравiча, i, здаецца, становiцца зразумелым, чаму менавiта сям'я Багдановiчау падарыла нам рэдкага па таленту паэта. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|
|
|
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |