|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |

|
|
Французы выбiраюць беларускае
адзенне
Адносна невысокiя па еурапейскiх мерках цэны на вырабы легкай прамысловасцi Беларусi, а таксама iх выдатная якасць прыцягнулi увагу вядомай французскай фiрмы "Харэкс", якая займаецца аптовымi пастаукамi. Яна гатова заключыць кантракты на закупку буйных партый гатовых вырабау з чатырма прадпрыемствамi канцэрна "Беллегпрам": магiлеускiм аб’яднаннем "Мегатэкс", Брэсцкiм панчошным камбiнатам, брэсцкай трыкатажнай фабрыкай "Элма" i дзяржынскай фабрыкай па пашыуцы мужчынскiх кашуляу "Элiз". Усе яны працуюць у асноуным на айчыннай сыравiне. Як паведамiлi карэспандэнту БелТА у канцэрне "Беллегпрам", прадстаунiкi фiрмы "Харэкс", якiя наведалi гэтыя прадпрыемствы, абмеркавалi умовы заключэння кантрактау i выбралi канкрэтныя мадэлi для закупак непасрэдна са складоу. На думку французскiх спецыялiстау, легкая прамысловасць Беларусi мае вялiкi патэнцыял дзеля таго, каб заняць адпаведнае месца на сусветным рынку прэстыжных таварау. Аксана Аспiшчава. БелТА. |
|
|
|
|
|
|
|
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |