|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |

|
|
Каму спрыяюць нясвiжскiя
музы
Яшчэ неалькi дзесяцiгоддзяу таму у кансерваторыi гiсторыю беларускай музыкi пачыналi адлiчваць з 1917 года. Тады многiя студэнты не бралi у тоук, што на Беларусi маглi стварацца музычныя творы у XIX, XVIII стагоддзях i нават раней. Сення ж гэтая музыка гучыць, ей прысвячаюць фестывалi. Менавiта такi фестываль камернай музыкi "Музы Нясвiжа", што пройдзе у другi раз у Нясвiжы з 2 па 4 мая. Арганiзатары — Мiнiстэрства культуры, Мiнскi аблвыканкам, Нясвiжскi райвыканкам, iнстытут праблем культуры i Канцэртны аркестр рэспублiкi. Iдэя гэтага фестываля належыць Мiхаiлу Фiнбергу, энергii, фантазii i творчаму запалу якога можна здзiуляцца бясконца. У нясвiжскай мэрыi яго прапанову прынялi з радасцю, а пасля леташняга, першага, фестываля гараджане чакаюць селетнi з нецярплiвасцю. Уся складанасць тычыцца зусiм не арганiзацыйных праблем (яны у Нясвiжы вырашаюцца хутка), а у пошуках i падрыхтоуцы... самой музыкi. Усе, што захавалася, а будзе гучаць музыка Матэя Радзiвiла i Напалеона Орды, запшсана у адзiн або два нотныя радкi. Таму уся аркестроука пiсалася ужо у Канцэртным аркестры, у яго двух новых калектывах, што прымуць удзел у "Музах Нясвiжа" — камерным аркестре i актэце драуляных духавых iнструментау. У першы дзень у Нясвiжскiм касцеле камерны хор "Санорус" выканае творы XVIII стагоддзя. Другi дзень аддадзены сучаснай беларускай камернай музыцы. А апошнiм днем — музыка, напiсаная на Беларусi, будзе гучаць разам з Шапэнам, Моцартам, Расiнi, Бiзэ... Сапрауды, у гiсторыi музыкi Еуропы есць i беларускiя старонкi. Пра гэта будуць гаварыць, спрачацца даследчыкi мастацтва на навуковай канферэнцыi, што пройдзе у рамках фестываля 3 мая. Надзея Белахвосцiк. |
|
|
|
|
|
|
|
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |