|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |

|
|
Скасаванне шлюбу па-беларуску
У Мiнску адбыуся другi з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi, што абмеркавау пытаннi тактыкi i стратэгii беларускiх сацыял-дэмакратау у сучасных умовах. З’езд зацвердзiу канцэпцыю дзейнасцi партыi, прыняу палiтычную заяву. Ен запрапанавау "свой варыянт выйсця з канстытуцыйнага i палiтычнага тупiка. Гэта склiканне Вярхоунага Савета у поуным саставе, прызначанага склiкаць Канстытуцыйны сход у складзе: 200 дэпутатау Вярхоунага Савета, 60 кандыдатау у дэпутаты, якiя занялi першыя месцы у час выбарау 24 лiстапада 1996 года, па 70 прадстаунiкоу ад Прэзiдэнта i удзельнiкау "круглага стала" палiтычных партый апазiцыi. У якасцi сiмволiкi партыi з’езд зацвердзiу стылiзаваны бел-чырвона-белы сцяг з ружай у цэнтры. Гэтая сiмволiка павiнна яшчэ быць афiцыйна зарэгiстравана у Мiнiстэрстве юстыцыi рэспублiкi. Як i меркавалася, старшыней Цэнтральнага камiтэта партыi застауся Мiкалай Статкевiч. Зауважу, што пасля аб’яднання Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады з Партыяй народнай згоды, сустаршынямi былi Мiкалай Статкевiч i Леанiд Сечка. Аднак пасля палiтычнага крызiсу напярэдаднi лiстападаускага рэферэндуму летась Л. Сечка быу выключаны з партыi. Стаушы членам Палаты прадстаунiкоу Нацыянальнага сходу, ен аддзялiуся ад супартыйцау i вырашыу iсцi паралельным шляхам. Цяпер пад яго кiраунiцтвам ствараецца партыя таксама сацыял-дэмакратычнага напрамку, якая павiнна быць нейтральнай да афiцыйных улад Беларусi. Ужо адбылося пасяджэнне аргкамiтэта ствараемай арганiзацыi. Валерый Сцяпанау. |
|
|
|
|
|
|
|
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |