|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
Выходзiць
з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ
з лiпеня 1996 года
|
Будзе свята у Нясвiжы (12.08.97) Адлiк беларускага кнiгадрукавання вядзецца з “Псалтыра” Францiшка Скарыны. Гэта было 480 гадоу таму. Менавiта гэтай даце i будзе прысвечана святкаванне Дня беларускага пiсьменства i друку. Чацвертае па лiку, яно пройдзе 7 верасня у Нясвiжы. Адбылося другое пасяджэнне аргкамiтэта па падрыхтоуцы да свята, мерапрыемствы якога пачнуцца 3 верасня, калi ад Свята-Духава кафедральнага сабора у сталiцы Беларусi накiруецца у дарогу па гарадах i населеных пунктах краiны навукова-творчая экспедыцыя “Шлях да святыняу”. На яе правядзенне атрымана блаславенне мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта, Патрыяшага Экзарха усей Беларусi. З нязгаснай лампадай са святым агнем удзельнiкi экспедыцыi пройдуць да Нясвiжа. 6 верасня адбудзецца шэсце удзельнiкау экспедыцыi. Ля замка Радзiвiлау пройдзе свята “Скарынаускi кiрмаш”. У Нясвiжскiм парку конкурсы, вiктарыны i гульнi будуць запрапанаваны хлопчыкам i дзяучынкам на свяце дзiцячай кнiгi “Напiсанае застаецца”. Прыемны будзе дзень i для аматарау фальклору. Для iх арганiзатары падрыхтавалi фальклорна-этнаграфiчную праграму “Кола народных вытокау”, а таксама экспазiцыю пад аткрытым небам разгарне этнаграфiчны музей. Завершыцца Дзень беларускага пiсьменства i друку паказам “Карцiны старажытнай культуры” i гала-канцэртам, дзе будуць выступаць лепшыя мастацкiя калектывы краiны. Вольга Шчадрына. БелТА. |
|
|
Back
to main menu of WWW Belarus |
(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved. |
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |