Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке
IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

WWW Belarus: Вечерний Минск


Бiзнесмены ЗША апладзiруюць беларускiм артыстам (16.12.97)

Пачатак новай трыдыцыi паклала нечаканая акцыя у Нацыянальным тэатры оперы i балета Беларусi. З iнiцыятывы амбасады ЗША у Беларусi яго наведалi бiзнесмены сямi буйнейшых амерыканскiх кампанiй, што працуюць у рэспублiцы. На спектакль "Баль-маскарад" Дж. Вердзi разам з паслом Дэнiэлем Спекхардам прыйшлi супрацоунiкi фiрмау "Кока-Кола", "Макдональдс", "Форд-юнiён", "Проктар & Гэмбл".

У час брыфiнгу, што адбыуся у час антракта, спадар Спекхард паведамiу, што у ЗША iснуе праграма дапамогi культуры з боку бiзнесу. Гэткая палiтыка актыуна падтрымлiваецца дзяржавай. Заканадауствам прадугледжаны шэраг iльгот для фiрмау, што выдаткоуваюць сродкi на развiццё мастацтва. Магчыма з цягам часу гэткая практыка будзе мець месца i на Беларусi. Сам спадар пасол здауна захапляецца музыкай, да якой яго далучылi бацькi. Яго малодшы брат спявае у адным з вядомых хорау Амерыкi.

Знаёмства з культурным жыццём Беларусi для мужа i жонкi Спекхардау пачалося менавiта у тэатры оперы i балета. За нядоугi тэрмiн яны паспелi наведаць спектаклi "Аiда", "Травiята", "Князь Iгар" i маюць намер пазнаёмiцца з усiм рэпертуарам тэатра. Спадар пасол пажадау таксама як мага хутчэй "прапiсацца" у камп'ютэрнай сiстэме "Internet", каб выдатныя галасы беларускiх артыстау можна было б пачуць у любой кропцы планеты. Прауда, паводле словау спадарынi Ганны Спекхард, лепей за усё пачуць жывыя галасы ва усёй iх прыгажосцi. Што i пацвердзiу цяперашнi спектакль, дзе прымалi удзел вядучыя салiсты Марат Грыгорчык, Аркадзь Саучанка, Тамара Глаголева i Нагiма Галеева.

Застаецца дадаць, што опера "Баль-маскарад" iдзе у тэатры у пастаноуцы народнага артыста рэспублiкi Сямёна Штэйна з мая 1988 года. У студзенi адбудзецца вечар памяцi, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння таленавiтага рэжысёра.

Ала Казакова.

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Тэхнiчнае забeспячэнне Дзмiтры Зелянер.
 

Back to main menu of WWW Belarus
Пiшыце нам зараз: admin@belarus.net

(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information