|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
Выходзiць
з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ
з лiпеня 1996 года
|
Падпольныя гладыятары (03.12.97) Прафесiйныя аператыуныя супрацоунiкi праваахоуных органау беларускай сталiцы не змаглi нi пацвердзiць, нi абвергнуць iнфармацыю, якую журналiст "Вячэрняга Мiнска" атрымау ад незалежнай крынiцы. Сутнасць яе у тым, што для вельмi заможных людзей -- аматарау вострых пачуццяу, у беларускай сталiцы наладжваюцца баi, падобныя на гладыятарскiя. Для уцехi багатых на рынг выходзяць... прафесiйныя бамжы, спецыяльна для гэтага запрошаныя. Б'юцца яны без зброi да страты прытомнасцi. Не выключаны i смяротны зыход аднаго з байцоу. А "новыя беларусы" робяць стаукi i атрымлiваюць асалоду. Адзiн з аператыунiкау з дваццацiгадовым стажам зауважыу: "У наш час усе можа быць. Тым больш што неапазнаныя трупы мужчын знаходзяць ледзь цi не кожны дзень. Чаму чалавек памер — эксперты установяць, а хто яму дапамог — хто скажа?" Дарэчы зауважыць, што яшчэ раней па горадзе хадзiлi чуткi пра падпольны таталiзатар, калi у бой за грошы iшлi майстры усходнiх адзiнаборствау. А цяпер нехта пажадау нечага свежанькага? Максiм Трапезнiкау. |
|
|
Back
to main menu of WWW Belarus |
(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved. |
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |