Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

independent version
WWW Belarus

Вечерний Минск

Условия перепечатки информации из электронного варианта газеты «Вечерний Минск»
Мiнск-рэтра (19.02.97)

Са старых газет, часопiсау, кнiг

Цяпло прытулкавае

Мiнскi дзiцячы прытулак, што у цэнтры горада на Падгорнай вулiцы, змяшчаецца у аднапавярховым мураваным будынку з надворнымi пабудовамi. У прытулку жывуць дзецi ад 4 да 12 гадоу: 18 хлопчыкау i 22 дзяучынкi i 2 хлопчыка, што прыходзяць. Дзяцей дваранау i чыноунiкау — 15, дзяцей афiцэрау — 2, духоунага звання — 1, ганаровых грамадзянау — 2, мяшчанау — 7, салдацкiх дзяцей — 7, сялянскiх — 4, разначынцау — 4. Круглых сiротау — 14, паусiротау — 28.

Апякункай прытулка княгiняй Трубяцкой звернута увага на рэлiгiйна-маральны накiрунак i разумовае развiцце выхаванцау i на навучанне рукадзельнiцтву, для чаго законанастаунiкам выкладаецца дзецям Закон Божы i царкоуныя спевы, для навучання iх грамаце i вылiчэнню есць пастаянная настаунiца, якая жыве у прытулку, таксама швачка, якая абавязана абшываць дзяцей, прыглядваць за iх бялiзнай i вучыць iх рукадзельнiцтву. Акрамя таго, звернута асаблiвая увага на тое, каб выхаванцы прывучалiся да усiх хатнiх работау, займалiся б на кухне, прыбiралi пакоi i мылi падлогi.

Апякункай звернута яшчэ увага на тое, каб выхаванцы i прыслуга утрымлiвалiся у чысцiнi, дзеля чаго iх штотыднева водзяць у лазню. Для падтрымання ахайнасцi у прыслугi выдаецца ад папячыцельства у год на чалавека па 2 сукенкi i па 6 фартухау да зносу.

("Справаздача Мiнскага папячыцельства дзiцячых прытулкау за 1894 г.").
Помста падманутай дзяучыны

У час шлюбу у Кацярынiнскiм саборы земскага стражнiка Мiхаiла Аутухова з Вераю Школьнiк сялянка Барысаускага павету Марыя Шымановiч кiнула у жанiха i нявесту флакон, напоунены сернай кiслатой. Аутухову апалiла шыю, а Вера Шамко, якая стаяла побач з iм, атрымала апекi твару i пярэдняй часткi тулава. Пры допыце затрыманай палiцыяй Шымановiч высветлiлася, што Аутухоу абяцау ажанiцца з ею i узяу у яе, як у будучай жонкi, 130 рублеу грошай, за што яна i вырашыла адпомсцiць. Аутухоу змешчаны у земскую бальнiцу, а Шамко лечыцца у прыватнага урача.

(Газета "Мiнская мова", 1906 г.).
Шчупак з зяленым гарохам

Шчупака, аскрэбцi i выпатрашыушы, нацерцi унутры соллю, а звонку нашпiкаваць дробным шпiкам, намазаць патэльню каровiным маслам, пакласцi на яе шчупака i засмажыць у печцы. Мiж тым абсмажыць зяленага гароху з пучком пятрушкi у каровiным масле, накацiць мясным адварам, усмажыць гарох мягка, прыправiць соллю, чаборам, мушкатнай кветкай i падбiць кавалкам каровiнага масла, абваляным у муцэ. Апасля прыварыць шчупака у гароху; або, выклаушы на талерку гарох, зверху пакласцi смажанага шчупака.

Падрыхтавала Лянiна Шуман.
Пераклад з рускай мовы Святланы Дубялiр.
Надрукавана у газеце, якая выдаецца друкарскiм шляхам у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Тэхнiчнае забяспячэнне Дзмiтрый Зелянер.
Web-аператар Кацярына Карвацкая.
Гiсторыя ll Рэдакцыя ll Падписка ll Cупрацоунiцтва ll Дамой
«Вечерний Минск» копирайт © 1996-1997 Все права защищены. Перепечатка только с ведома редакции.
«Vecherny Minsk» Copyright © 1996-1997 «Vecherny Minsk» All right reserved.

Back to Main Menu of "WWW Belarus"
Пiшыце нам зараз creator@belarus.net

© Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information