Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

independent version
WWW Belarus

Вечерний Минск

Условия перепечатки информации из электронного варианта газеты «Вечерний Минск»
Узнiмем кубак са "скарынаукай" за скарынiнскае брацтва (18.02.97)

Мiнулае дапамагае па-новаму асэнсаваць сучаснае. Пра гэта гаварылi удзельнiкi канферэнцыi, што была прысвечана 75-м угодкам з дня заснавання Iнстытута беларускай культуры. У 1929 годзе ен увайшоу у склад цяперашняй Акадэмii навук. Вось ужо пяць гадоу его традыцыi працягвае Нацыянальны навукова-асветнiцкi цэнтр iмя Францыска Скарыны.

У музеi цэнтра i сабралiся прадстаунiкi дзелавых колау, вучоныя, грамадскiя дзеячы горада. У паседжаннi бралi удзел работнiкi Мiжнароднай акадэмii Еуразii, Беларускага iнстытута Цэнтральнай i Усходняй Еуропы, якi не так дауно зарэгiстраваны у Мiнiстэрстве юстыцыi. Створана своеасаблiвае скарынiнскае брацтва, члены якога цяпер маюць сваей мэтай аказваць падтрымку дзеячам навукi, культуры, ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны, актыуна уплываць на асноуныя працэсы сучаснасцi.

З легкай рукi пасла у Велiкабрытанii Уладзiмiра Шчаснага, якi нядауна быу у Цэнтры iмя Скарыны, вырашана выдаць зборнiк лепшых творау беларускiх паэтау i рэпрадукцый карцiн айчынных мастакоу. Перакладчыца Вера Рыч згодна бясплатна перакласцi вершы на ангельскую мову. Зараз скарынiнцы шукаюць фiрму, гатовую дапамагчы з выпускам сувенiрнага выдання.

Некаторыя задумкi брацтва ужо удалося здзейснiць. Так, з дапамогай бюлетэня "Кантакты i дыялогi", якi выходзiць у Цэнтры iмя Францыска Скарыны, i добра вядомы за мяжой, быу знойдзены спонсар для выдання нот для дзiцячых хорау. На прапанову хормайстра В. Гуляева, якi некалькi год збiрае рэдкiя творы, адгукнууся пастар адной з праваслауных цэрквау у Чыкага.

Юбiлейная сустрэча не абышлася без сюрпрызау. Напрыканцы вечара адбылася прэзентацыя настойки пад назвай "Скарынаука", рацэпт яе некалi падарылi у Вiльне Адаму Мальдзiсу I Уладзiмiру Караткевiчу прадстаунiкi беларускай дыяспары. Хмяльны настой зроблены на аснове традыцыйнай медавухi з дабауленнем дванаццацi спецый. Цэнтр iмя Скарыны гатовы падзялiцца старажытным сакрэтам з кiраунiцтвам мiнскага "Крышталя", i з яго дапамогай наладзiць выпуск уласнага фiрменнага напою, якi па вартасцi ацанiлi вучоныя брацтва.

Ала Казакова.
Пераклад з рускай мовы Жанны Вашкевiч.
Надрукавана у газеце, якая выдаецца друкарскiм шляхам у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Тэхнiчнае забяспячэнне Дзмiтрый Зелянер.
Web-аператар Кацярына Карвацкая.
Гiсторыя ll Рэдакцыя ll Падписка ll Cупрацоунiцтва ll Дамой
«Вечерний Минск» копирайт © 1996-1997 Все права защищены. Перепечатка только с ведома редакции.
«Vecherny Minsk» Copyright © 1996-1997 «Vecherny Minsk» All right reserved.

Back to Main Menu of "WWW Belarus"
Пiшыце нам зараз creator@belarus.net

© Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information