Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

independent version
WWW Belarus

Вечерний Минск

Условия перепечатки информации из электронного варианта газеты «Вечерний Минск»
Коратка

1. Сабака кусае — гаспадар адказвае (17.02.97)

У Мiнску не захоуваюць правiлау утрымання i выгульвання свойскiх жывёл. Але апошнiм часам праблема набыла надзвычайны размах.

Вядома, за тое, што сабака пакусау чалавека, нясе адказнасць гаспадар (калi такi ёсць). I у тым, што часам на жывёлау мiлiцыянеры наводзяць ствалы зброi, вiнаваты перш за усё ён.

Летась да урачоу звярнулiся амаль чатыры тысячы пацярпеушых ад сабак, трэцяя частка з якiх — дзецi. Прыблiзна гэткая ж колькасць ахвярау сабачыных iклау i капцюроу зафiксавана у 95-м. Больш за сем тысяч укусау (толькi зарэгiстраваных) — цi не зашмат, грамадзяне сабакары?

Алег Пархiмчык, супрацоунiк УАПП ГУУС Мiнгарвыканкома.
2. Пазыкi растуць... (19.02.97)

Мяркуючы па тоне паведамлення, што прагучала у мiнулы панядзелак на традыцыйнай нарадзе у Мiнгарвыканкаме, моцнае расiйскае акцыянернае аб'яднанне "Газпрам" ажыццявiла пагрозу, аб якой у пачатку гэтага года паведамiла кiраунiкам шэрагу мiнiстэрствау i ведамствау тэлеграмай.

У сувязi са скарачэннем паставак палiва "Белтрансгазу" на 30 працэнтау зноу больш чым над 60 беларускiмi прамысловымi прадпрыемствамi навiс дамоклау меч. Калi запазычанасць "Газпраму" не будзе пагашана (а яна, як вядома, дасягнула больш за чатыры трыльёны рублёу), у блiжэйшы час паследуе чарговае абмежаванне. Таму гэта пытанне па-ранейшаму застаецца у нас найважнейшым.

Не так востра, але усё ж стаяць перад некаторымi сталiчнымi прадпрыемствамi i арганiзацыямi пытаннi па разлiках за водаспажыванне i iльготныя медыкаменты. Хочам мы таго цi не, а пазыкi трэба аддаваць, iнакш можна апынуцца у "даугавой яме".

Раiса Адынец.
3. Дзень добры, старая, дзе мая чарка? (20.02.97)

Малаком з-пад казы адной з жыхарак беларускай вёскi Скворань у самы час апахмяляцца адчайным галовам усёй акругi. Цалебны прадукт сам па сабе карысны, але з нядауняга часу ён удадатак набыу устойлiвы смак i пах... спiртнога. I справа тут зусiм не у хiтрыках прыроды. Паслухаушы парады нейкага спрытнага ветэрынара, гаспадыня пачала лячыць прыхварэлую жывёлiну звычайнай гарэлкай. Вылячыць вылячыла, але цяпер без абавязковых ста грамау каза не тое, што на выпас адмауляецца выходзiць, але i не бярэ самы апетытны корм.

Максiм Iсаеу.
Пераклад з рускай мовы Святланы Дубялiр.
Надрукавана у газеце, якая выдаецца друкарскiм шляхам у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Тэхнiчнае забяспячэнне Дзмiтрый Зелянер.
Web-аператар Кацярына Карвацкая.
Гiсторыя ll Рэдакцыя ll Падписка ll Cупрацоунiцтва ll Дамой
«Вечерний Минск» копирайт © 1996-1997 Все права защищены. Перепечатка только с ведома редакции.
«Vecherny Minsk» Copyright © 1996-1997 «Vecherny Minsk» All right reserved.

Back to Main Menu of "WWW Belarus"
Пiшыце нам зараз creator@belarus.net

© Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information