|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
![]() |
У Беларусi створаны грамадскi каалiцыйны урад. Аб гэтым абвешчана 8 студзеня на прэс-канферэнцыi, якая была праведзена ў штаб-кватэры Аб'яднанай грамадзянскай партыi. Старшынёй грамадскага каалiцыйнага ўрада стаў Генадзь Карпенка, яго намеснiкамi -- Станiслаў Багданкевiч i Iван Нiкiтчанка. Касцяк урада склала АГП.
У складзе "ценявога" ўрада шэсць камiтэтаў: макраэканамiчнай палiтыкi, якi ўзначалiў Станiслаў Багданкевiч, прамыслова-энергетычны -- Васiль Шлындзiкаў, аграрна-прамысловы -- Iван Нiкiтчанка, па знешнiх сувязях -- Андрэй Саннiкаў, па працы i сацыяльнай палiтыцы -- Аляксандр Сасноў, па нацыянальна-эканамiчнай бяспецы -- Юрый Захаранка.
Асаблiвую ўвагу "ўрад" мае намер сканцэнтраваць на эканамiчнай сiтуацыi ў рэспублiцы i тых напрамках, што кiраўнiк дзяржавы вызначыў як прыарытэтныя. Да красавiка, паведамiў Генадзь Карпенка, грамадскi каалiцыйны ўрад плануе распрацаваць эканамiчную праграму. "Ценевякi" будуць супрацоўнiчаць з часткай дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13-га склiкання, настроеных апазiцыйна да ўлады. Плануецца таксама пашырэнне кантактаў з аднадумцамi ў Расii i Украiне.
© Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |