|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
![]() |
У
пачатку нашага стагоддзя ў Мiнску былi два дзесяткi праваслаўных храмаў.
Аднак пасля сацыялiстычнай рэвалюцыi iх спачатку пачалi рабаваць, а потым
зачыняць i разбураць. Некаторыя культавыя будынкi прыстасоўвалi пад клубы.
Вось як апiсвае трагiчныя 30-я гады праваслаўны гiсторык Генадзь Шэйкiн
у кнiзе "Цэрквы i прыходы Мiнска", што нядаўна выйшла з друку.
З 1930 года ў горадзе быў забаронены царкоўны перазвон. У 1934 годзе паступiў загад зняць з усiх званiц званы, у тым лiку i звон Свята-Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора, дастаўлены са Слуцка ў 1870 годзе. Гэты звон, якi важыў 320 пудоў i 16 фунтаў, быў выраблены напалову з серабра як дар слуцкiх князёў Свята-Троiцкаму Слуцкаму манастыру.
У другой палове мая 1936 года Свята-Петра-Паўлаўскi кафедральны сабор быў узарваны. Трываласць яго сценаў прымусiла падрыўнiкоў праводзiць сваю святатацкую аперацыю ў два прыёмы, пад покрывам ночы.
Як сведчыў вiдавочца гэтай падзеi архiрэй Барыс Васiльеў, i другi выбух не знiшчыў будынак сабора цалкам. Калi пачалi збiраць горы бiтай цэглы, што ўтварылiся ў вынiку выбухаў, выявiлася, што ўсходняя сцяна сабора часткова ўцалела. I, да здзiўлення многiх, заззяў са сцяны над плошчай абраз Уваскрэсення Хрыстова, нiбыта сведчанне i ўмацаванне ў веры, што Госпада зняславiць нельга.
Праз тыдзень пасля разбурэння кафедральнага сабора пачалi падрываць Свята-Казанскi (прывакзальны) мураваны храм. Усiмi работамi кiраваў генерал Грыгарэнка, шырока вядомы ў 70-я гады як савецкi дысiдэнт. У 30-я гады ён славiўся як адметны спецыялiст па падрываннi храмаў. З гэтай мэтай ён быў спецыяльна запрошаны ў Мiнск. На работу спецыялiста прыйшлi паглядзець кiраўнiкi беларускага ўрада, сярод якiх былi Гiкала, Галадзед i Чарвякоў. Для зручнасцi яны размясцiлiся на балконе левага крыла Дома ўрада. Каб бачнасць была добрай, выбух прызначылi на шэсць гадзiн ранiцы, на досвiтку. Пасля таго, як ён прагрымеў, будынак Свята-Казанскага сабора перастаў iснаваць.
Праз некаторы час будзе расчышчаны ўчастак, дзе стаяў Свята-Казанскi сабор, а ўтворанае пустое месца назавуць плошчай iмя Мяснiкова. Такой бачым мы яе i сёння: з камнем i надпiсам аб тым, што тут будзе ўстаноўлены помнiк гэтаму савецкаму дзеячу...
Наспеў час збiраць камянi. Сёння ў беларускай сталiцы шэсць дзеючых праваслаўных храмаў, яшчэ дзесяць будуюцца i праектуюцца.
© Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |