|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
![]() |
Дзяржаўны
ансамбль танца Рэспублiкi Беларусь беражлiва захоўвае i ўзбагачае фальклорныя
танцавальныя традыцыi беларускага народа. Створаны амаль сорак гадоў таму,
ансамбль ужо шмат гадоў з'яўляецца вядучым харэаграфiчным калектывам рэспублiкi.
У яго праграме -- традыцыйныя беларускiя танцы i жанравыя кампазiцыi, а таксама танцы народаў, што жывуць у Беларусi. Майстэрству танцораў ансамбля апладзiравалi ў Кiтаi i Францыi, Iталii i Iспанii, Германii i Бельгii. За апошнiя дзесяць гадоў з беларускiмi танцамi пазнаёмiлiся гледачы больш чым у сарака краiнах свету. Вiдовiшчныя, тэмпераментныя выступленнi ансамбля зачароўваюць гледача дзiўнымi, маляўнiчымi касцюмамi, мiлагучнымi мелодыямi, амаль класiчнай харэаграфiяй, вiртуознымi трукамi, iскрыстым запалам выканання кожнай кампазiцыi.
Кiруе ансамблем заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Валянцiн Дудкевiч, 35-годдзе творчай дзейнасцi якога калектыў адзначыў вялiкiм канцэртам у Белдзяржфiлармонii.
На здымку: артысты вiтаюць свайго кiраўнiка Валянцiна Дудкевiча.
© Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |