|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
![]() |
З
Вольгай Герасiмовiч мы пазнаёмiлiся, калi ёй было шэсць гадоў. Зусiм яшчэ
маленькую дзяўчынку бацькi заявiлi для ўдзелу ў дзiцячых спаборнiцтвах
па шахматах. Тады для таго, каб бачыць дошку, яна змушана была стаяць на
крэсле. Ужо ў першым у сваiм жыццi турнiры, да здзiўлення многiх, атрымала
першыя ачкi. Не ўсё складвалася ўдала ў яе шахматным жыццi, ды i нiхто
не разглядаў захапленне Олi сурьёзна. Але ў дзевяць гадоў яна нечакана
для ўсiх заняла другое месца на чэмпiянаце рэспублiкi ў сваёй узроставай
групе i атрымала права прадстаўляць Беларусь у чэмпiянаце свету сярод дзяцей.
За прайшоўшыя гады Вольга ўдзельнiчала ў двух дзесятках самых розных спаборнiцтваў. Гэта чэмпiянаты свету i Еўропы ў Бразiлii, Iспанii, Францыi. Дзяучынка прывозiла кубкi за паспяховыя выступленнi з Францыi i Польшчы. А ўвогуле ў жыццi Вольга мiлае дзiця, вельмi добразычлiвае.
Прыемна назiраць за адносiнамi сiвога трэнера Анатоля Алiпава i яго юнай вучанiцы -- роўныя, паважлiвыя. А яшчэ ў настаўнiка Вольгi вельмi шмат таленавiтых вучняў, якiя паспяхова выступаюць на ўсiх узроўнях. Сярод iх нават ёсць чэмпiён свету Юра Цiханаў. Анатоль Аляксеевiч пры добрых i мягкiх адносiнах да сваiх выхаванцаў, не фарсiруючы падрыхтоўку, заўсёды ставiць перад iмi максiмальныя задачы.
Вось i на апошнiм чэмпiянаце Рэспублiкi Беларусь Вольга ўпэўнена, нават пасля збою на старце, стала чэмпiёнкай.
© Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |