|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
![]() |
Мiнск-рэтра
(29.01.97)Са старых газет, часопiсаў, кнiг
1. Абавязковыя пастановы мiнскага губернатара
Лiчу патрэбным папярэдзiць жыхароў горада Мiнска:
1) 8, 9 i 10 студзеня ўсе жыхары абавязаны пазней 8 гадзiнаў вечара не пакiдаць сваiх дамоў i кватэр без належнага пасведчання ад палiцыi ў тым, што iм сапраўды неабходна па справах службы альбо па асабiстых справах выйсцi з дому пазней вызначанага часу.
2) Папярэджваю ўсiх домаўладальнiкаў, што з 8 гадзiнаў вечара вароты i брамкi ўсiх дамоў павiнны быць зачыненыя на замкi (запоры).
Асобы, вiнаватыя ў парушэннi гэтых пастаноў, штрафуюцца ў адмiнiстрацыйным парадку, паводле пастановы губернатара, на тры тысячы рублёў i заключаюцца ў турму або крэпасць да 3 месяцаў.
Учарашнi дзень прайшоў у нашым горадзе даволi спакойна.
У майстэрнях Лiбава-Роменскай i Маскоўска-Брэсцкай чыгунак работы не спынялiся ўвесь дзень, хаця, як перадаюць, агiтацыя на карысць страйку 9 студзеня вялася даволi паспяхова. На абедзвюх чыгунках паязды ходзяць нармальна; пасажыраў параўнальна менш, чым у звычайныя днi, таму, трэба думаць, што гэтым днём паўсюдна чакалiся непарадкi, а адпаведна, нельга было разлiчваць i на нармальны рух паяздоў. Вакзалы ахоўваюцца войскамi мясцовага гарнiзона. Не працавалi ўчора на машынабудаўнiчым заводзе Якабсона i Лiфшыца i на некаторых больш дробных заводах i фабрыках, на кацельным жа заводзе Якабсона i Лiфшыца работы праводзiлiся.
Нядзеля -- першы дзень апублiкавання абавязковых пастаноў Мiнскага губернатара аб забароне выходзiць на вулiцу пасля 8 гадзiнаў вечара i iнш. прайшоў зусiм спакойна. Праехаўшы на вакзал Лiбава-Роменскай чыгункi да поезда, што прыходзiць каля 9 гадзiнаў вечара з Вiльнi, мы не сустрэлi на вулiцы нiчога незвычайнага, i нас нiхто нават не спынiў. Магазiны i крамы былi зачыненыя, але не ўсе, некаторыя гандлявалi, былi адчыненыя, мiж iншым, булачныя, кандытарскiя, гасцiнiцы. На вакзале не было прыкметна звычайнага руху i ажыўлення, але пасажыры, нiкiм не затрымлiваемыя, спакойна яд'язджалi ў горад.
Вучанiцам Марыiнскай жаночай гiмназii забаронена iх начальствам наведанне наладжанага ў Губернатарскiм садзе катка, з-за чаго зараз на двары гiмназii робiцца свой каток, на якiм вучанiцы i змогуць катацца ў вольныя ад заняткаў гадзiны. Канькi iм дазволена захоўваць у памяшканнi гiмназii. Двор у гiмназii даволi шырокi i месца для катання будзе дастаткова.
У вынiку моцных маразоў многiя магiстралi гарадскога вадаправоду, асаблiва на ўскраiнах, дзе пракладзены трубы часовага тыпу, застаюцца замерзлымi, з-за чаго некаторыя ўскраiны пазбаўлены вадаправоднай вады.
Канстанцiн Адамавiч Гiнтар. Фабрыка ўласных вырабаў розных гатункаў лiтоўскiх вяндлiнаў. Мiнск губернскi, рог Захар'еўскай i Серпухоўскай вулiц, уласны дом.
("Каталог Мiнскай сельскагаспадарчай i саматужна-прамысловай
выстаўкi 1901 г.").
6. Пазбавiцца паху часнаку
Многiя людзi любяць есцi часнок -- ён дапамагае пры хваробах. Але iншыя не любяць яго есцi з прычыны яго непрыемнага паху. Вось сродак знiшчыць гэты пах: калi цыбулiнкi часночныя добра пацерцi аб скарынку iржанога хлеба, дык знiкне ўласцiвы часнаку пах, але смак застанецца.
© Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |