|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
![]() |
1. Выкрала у сваей настаунiцы (28.01.97)
Усяго дзве гадзiны спатрэбiлася супрацоунiкам мiлiцыi, каб знайсцi вiнаватага у крадзяжы, што здарыуся у адной са школ Мiнска. Толькi вось асаблiвага задавальнення ад аператыуна праведзенай справы яны не атрымалi...
У галаве не тоупiцца, але злодзеям аказалася 14-гадовая Алена. Яна празнала, што у гэты дзень настаунiкi атрымалi зарплату, скарысталася выпадкам, i на перапынку запусцiла руку у сумку настаунiцы. А пасля старанная вучанiца 45 хвiлiн слухала педагога на уроку. Празвiнеу званок, пачауся другi урок, але Алены за партай ужо не было: яна паспешлiва трацiла 600 тысяч скрадзеных рублеу. Маучала, нiбы ягня, дзяучынка, калi яе дакаралi за несумленнасць: мауляу, у школе цябе красцi не вучылi. Не адказала яна i на дакор мацi: "Ты ж мне казала, што грошай не брала..."
Вядомы амерыканскi фiзiятэрапеут Поль Брэг лiчыу галаданне цудам, якi садзейнiчае аздарауленню арганiзма чалавека. Нават кнiгу пра гэта напiсау, бо разумеу галаданне як лячэнне, што праходзiць пад наглядам урача. А некаторыя работнiкi сiстэмы харчавання мiнскiх бальнiц NN 10 i 5 вырашылi унесцi своеасаблiвы уклад у гэтую тэорыю. Яны папросту "урэзалi пайку" людзям, якiя былi на лячэннi. "Лiшкi" яны у сумках, а то i пад вопраткай, адносiлi дамоу. А калi супрацоунiкi аддзела аховы Заводскага РАУС спынiлi Станiславу Г., Марыю О., Марыю М. i Тамару М., то "выгружаць" тым давялося 11 кiлаграмау яблыкау, больш за 10 кiлаграмау мяса, 3 кiлаграмы ялавiчнага фаршу, каля двух кiлаграмау гароху, масла i яйкi. Вiдаць, такiм чынам хворых людзей далучаюць да "цуда галадання".
Штодня супрацоунiкамi праваахоучых органау даводзiццаузбуджаць крымiнальныя справы з прычыны выдалення фальшывыхграшовых знакау. Пры гэтым многiя мянялы добра ведаюць, што купюры падробленыя. Пад час рэйда супрацоунiкi Фрунзенскага РАУС сталiцы у памяшканнi "Знешэканомбанка" затрымалi 16-гадовага падлетка. Юнак спрабавау абмяняць 100-даляравую купюру, хоць i ведау, што да грашовага знака прылеплены лiшнi нулiк.
© Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |