Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

independent version
WWW Belarus
Вечерний Минск
Условия перепечатки информации из электронного варианта газеты «Вечерний Минск»
Пахаванае сумленне (30.01.97)

Днямi жыхары аднаго з дамоу па вулiцы Рафiева у Мiнску пачулi сумную вестку: з акна iхняй дзевяцiпавярхоукi выкiнулася жанчына. Натуральна, у такiх выпадках суседзi, нават калi i не ведалi нябожчыка, аддаюць грошы на пахаванне. Некаторыя дзеляцца, здараецца, нават апошнiмi рублямi. У адной з кватэр, куды прыйшлi за жалобнай дапамогай, не знайшлося грошай. Гаспадар дакладна даведауся, дзе будзе пахаванне, i калi грошы з'явiлiся, пайшоу туды. Як жа ен буу здзiулены, калi у названай кватэры усе аказалiся жывымi i здаровымi...

Яно, вядома, вельмi добра. Але ж колькi людзей дарма аддалi свае кроуныя, добраахвотна ахвяруючы iх маладому чалавеку з журботным тварам! Верылi, бо ен апавядау падрабязнасцi. Па яго словах, з акна 4-га паверха скочыла 38-гадовая медсястра з 10-й гарадской бальнiцы. Казау, што была яна надта добрым чалавекам, талковым спецыялiстам, нiколi нiкому у дапамозе не адмауляла. Жыла праз пад'езд. Грошай, мауляу, людзi даюць ад 20 тысячау i болей... Ну а для перакананасцi, махляр быу без верхняй вопраткi.

Такую вось гiсторыю распавяла адна з жыхарак гэтага дома. Я вырашыла праверыць дакладнасць гэтага факта. Быць можа, добры чалавек пераблытау нумар названай кватэры? На мае тэлефанаванне у 10-ю бальнiцу галоуны урач Есiп Ржэуцкi адказау, што нiякiх раптоуных смярцей у калектыве не было...

Колькi тысяч рублеу выманiу прайдзiсвет -- аднаму яму вядома. Няужо не пяклi рукi гэтыя "магiльныя" грошы? Даверлiвым жа людзям варта нагадаць, што ахвяраваннi на пахаванне збiраюць звычайна жанчыны, якiя улетку сядзяць каля пад'ездау на лавачках, i якiх жыхары па меньшай меры ведаюць у твар. Ды i па адным у такiх выпадках хадзiць не прынята.

Жанна Вашкевiч.
Пераклад з рускай мовы аутара.
Надрукавана у газеце, якая выдаецца друкарскiм шляхам у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Web-аператар Кацярына Карвацкая.
Гiсторыя ll Рэдакцыя ll Падписка ll Cупрацоунiцтва ll Дамой
«Вечерний Минск» копирайт © 1996-1997 Все права защищены. Перепечатка только с ведома редакции.
«Vecherny Minsk» Copyright © 1996-1997 «Vecherny Minsk» All right reserved.

Пiшыце нам зараз creator@belarus.net

© Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information