|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
![]() |
Купiла я пальчаткi, ды вось бяда -- не падышлi. А у магазiне назад прыняць адмовiлiся. Што рабiць? Вырашыла прадаць сама. Стала з пальчаткамi каля увахода у метро непадалек ад Камароускi -- галоунага у Мiнску рынка. Тут жа цiскалiся шматлiкiя "падпольныя" рэалiзатары таварау. У асноуным -- беспрацоуныя жанчыны, якiм неабходна знайсцi хоць колькi тысяч рублеу на пражыцце. Таварамi iх забяспечваюць прадпрымальнiкi з Мiнска ды iншых гарадоу Беларусi.
"Нялегкая гэта праца, -- гавораць прадауцы, -- стаяць цэлы дзень, у любое надвор'е, з рэчамi у руках, ды азiрацца па баках, бо ганяе мiлiцыя. Але што рабiць? Жыць жа трэба..." Хутка мяне адцiснула жанчына з двума сiямскiмi кацянятамi.
-- Куды ж вы сталi?! Цi не бачыце, што тут месца для кашатнiкау i сабачатнiкау?
Давялося перайсцi на другi бок тратуара, дзе бабулi жвава гандлявалi цыгарэтамi. Каля мяне аказалася модна апранутая жанчына з вялiкай сумкай i цiхенька прапанавала:
Вазьмi два блокi LM за дзвесце восемдзесят тысяч. Прадаш пачак за шаснаццаць... Сорак тысяч навару, нядрэнна?
Не паспела я i рот адкрыць, як да моднiцы падышла бадзерая бабуля:
-- Давай мне. Я ужо усе прадала.
Блокi цыгарэт тут жа перайшлi пад шырачэзную спаднiцу пакупнiцы. Моднiца адразу знiкла. Бабуля зайшла было за кiеск, але хутка з'явiлася з двума пачакамi цыгарэт.
-- Цыгарэты LM з чырвонай палоскай... -- цiха прапанавала яна прахожым. Калi прадавала два пачакi, зноу заходзiла за кiеск.
Па радах пранеслiся гул i папярэджаннi:
-- Машыны... Мiльтоны...
Тавар, якi быу выстаулены напаказ, як карова языком злiзала. Вопратка разам з вешакамi у iмгненне вока прыкрылася плашчамi прадауцоу. Калготкi, бюстгальтары, шкарпэткi ды iншае трапiлi у рукавы куртак, у скрытыя кiшэнi пад верхняй вопраткай, у гаспадарчыя сумкi. Гандляры сталi звычайнымi прахожымi. А бабуля зноу запiхнула сыгарэты пад спаднiцу.
-- Аднойчы, -- шчыра сказала яна пасля аблавы, -- прывезлi мяне у пастарунак. Але у руках у мяне быу усяго адзiн пачак. Сумку расцерабiлi, але, разумееце, там цыгарэт не трымаю. Сказала, што купiла для старога, мяне i адпусцiлi.
-- Не абшуквалi?
-- Няхай бы паспрабавалi. Заявiла б на мiлiцыянта за непрыстойны вобыск, -- упэунена адказала яна.
На маiх вачах сяржант мiлiцыi ледзь не злавiу адну бабулю за продаж цыгарэт, яна трымала у руках адкрыты пачак як рэкламу. Напарнiца стаяла побач i падавала цыгрэты са сваей сумкi. Бабка толькi брала грошы.
-- Пройдзем у машыну, -- закамандавау мiлiцыянт. Бачу, што напарнiцы i след прастыу.
-- Куды? Навошта? -- выказала непаразуменне старая, i дастала з пачака цыгарэту, дэманстратыуна прыкурыла. Сяржанту засталося адно -- адысцi, нiбы шылам гарачых круп наеуся. Пасля мiлiцэйскiх абходау тут жа усе зноу прымае свой выгляд: аднауляюцца гандлевыя рады, дастаецца тавар з патайных месцау... Пальчаткi прадаць мне так i не удалося. Але затое я спасцiгла навуку "рыначнага гандлю".
© Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |