Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке
IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

WWW Belarus: Вечерний Минск

11 Лiпеня 1997 г.


Самы стары фантан

Больш за стагоддзе упрыгожвае сталiцу Беларусi фантан, што знаходзiцца у скверы насупраць Дома афiцэрау. У 30-я гады людзi казалi: ”У Вялiкiм скверы на Савецкай вулiцы”. Вялiкiм таму, што iснавау яшчэ Малы сквер на Саборнай плошчы (цяпер плошча Свабоды). У кутку Вялiкага сквера знаходзiлася воданапорная вежа; на памяць аб такой найважнейшай падзеi, як правядзенне водаправода, i быу збудаваны фантан з памятнай дошкай на iм.

Мяне фантан прыцягвау не вышыней струмня, а тым, што на яго вяршынi зауседы скакау шарык, памерамi крыху меншы за тэнiсны мяч. Iншым часам ен падау на рознакаляровую сетку, але потым зноу узнiмауся. Напаусферычную сетку трымау у дзюбе лебедзь, якога абдымау кучаравы хлопчык. Гэта было выдатнае вiдовiшча, i шмат людзей на працягу гадзiн назiралi за шарыкам. А шэсць зяленых жабау лiлi у фантан ваду...

Фантан перажыу рэвалюцыi i войны, але не вытрымау супрацьцiску пасляваеннага пакалення. Хлапчукi напачатку 50-х гадоу сiстэматычна “расстрэльвалi” камянямi фаянсавых хлопчыка i лебедзя. Спачатку скульптура пабiлi на вялiкiя шматкi. Але “расстрэл” працягвауся да таго часу, пакуль не засталiся толькi дробненькiя шматочкi, з якiх аднавiць першапачатковы выгляд групы было ужо немагчыма. На працягу многiх гадоу фантан “радавау” мiнчан толькi рэшткамi скульптуры ды памятнай дошкай на пастаменце.

Потым лебедзь стау металiчным: з дзюба лiецца струмень, а хлопчык пяшчотна абдымае птушку. Толькi вось замест зяленых жабау — трубкi. З iх вырываюцца струмнi. Але шарыка на струмнi няма. Цi памятае хтосьцi пра яго?

Валянцiна Бугаенка.

Анонс 08.05.1997

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
 
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Канстанцiн Сталярчук.
Тэхнiчнае забeспячэнне Святлана Вялiчка.
Web-master Арцём Марозау.
 

Back to main menu of WWW Belarus
Пiшыце нам зараз: admin@belarus.net

(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information