Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке
IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

WWW Belarus: Вечерний Минск

25 Лiпеня 1997 г.


Залаты певень кукарэкне у Белградзе

Удзельнiкi конкурсу на “Славянскiм базары” выконвалi таксама “уласныя” песнi, тыя, што ужо прынеслi iм поспех i папулярнасць. Зрэшты, на сiтуацыю гэта амаль на пауплывала.
Адразу ж пасля заканчэння паказау югаслауская дэлегацыя святкавала перамогу. Святлана Слаукавiч набрала 306 балау (з 320 магчымых), таму нiхто не сумнявауся, што “Залаты певень” паедзе у Белград. Марына Жолудзева з Оршы (Беларусь) па суме балау перайшла з трэцяга на другое месца. А салiстка Камернага аркестра Беларусi Стэла, выканаушы песню “Кампазiтар i спявак”, стала шостай (у першы дзень яна дамаглася толькi адзiнаццатага вынiку).
Цырымонiя узнагароджання паводле традыцыi праводзiлася на сцэне тэатра iмя Якуба Коласа. Зала была поуная людзей — журналiстау, гасцей, прыхiльнiкау, якiх шмат з’явiлася у канкурсантау. Не зауседы адносiны гледачоу супадалi з адзнакамi журы — не сталi лаурэатамi Яна Кiршнерава з Славакii i швейцарка Бэа Шнайдэр, хаця iх зауважылi i запомнiлi не толькi вiцебскiя гледачы, але i журналiсты.
Трэцюю прэмiю (дзве тысячы доларау) i прыз “Крыштальнае яйка” вязе на Украiну Iнэш Кдырава. Другая прэмiя (чатыры тясячы доларау) з “Срэбраным яйкам” у маладой беларускi Марыны Жолудзевай. Старшыня журы беларускi кампазiтар Iгар Лучанок у час уручэння дыпломау пажадау спявачцы... скончыць школу “на выдатна”. Спонсары уручылi ей мiкрафон “Баер дынамiк” — як уладальнiцы лепшага голасу на фестывалi. Марына паедзе у Iзраiль — такi спецыяльны прыз дэлегацыi гэтай краiны на фестывалi. “Залатое яйка” i першую прэмiю (разам з шасцю тысячамi доларау) атрымала расiйская спявачка Вольга Сяргеева з Чалябiнска. Перамога жа югаслаускай спявачкi была бясспрэчная. “Гледачы, канкурсанты, я, музыка, любоу”, — толькi i была у стане прамовiць па-руску Святлана Слаукавiч, трымаючы “Залатога пеуня” i дыплом Гран-пры (дзесяць тысяч доларау).
Для удзельнiкау конкурсу усе хваляваннi ужо у мiнулым. Фестываль выйшау на фiнiшную прамую. Настрой у нашай дэлегацыi нават больш чым прыузняты.
Надзея Белахвосцiк.

Анонс 08.05.1997

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
 
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Канстанцiн Сталярчук.
Тэхнiчнае забeспячэнне Святлана Вялiчка.
Web-master Арцём Марозау.
 

Back to main menu of WWW Belarus
Пiшыце нам зараз: admin@belarus.net

(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information