Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке
IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

WWW Belarus: Вечерний Минск


Салдацкi хлеб пахне лесам... (28.08.97)

Вайна вайной, а абед -- у свой час! Гэтая салдацкая мудрасць -- галоўны крытэрый для ўсiх падраздзяленняў харчовай службы тылу Узброенных Сiлаў Беларусi. А паколькi "хлеб усяму галава" i каб ён быў заўсёды ў пэўны час, ды яшчэ i свежы, яго, аказваецца, можна ў салдата выпякаць у любым месцы. Нават у лясным гушчары. Для гэтага на ўзбраеннi тылавiкоў ёсць спецыяльныя перасоўныя хлебазаводы, якiя аўтаномна працуюць на вадкiм палiве. Чакаюць яны свайго часу закансерваваныя на працяглае захоўванне. А для перыядычнай праверкi боездольнасцi гэтай ваеннай тэхнiкi i салдат-хлебапёкаў праводзяцца вучэннi ў палявых умовах, максiмальна наблiжаных да баявых або экстрэмальных.

Непаўторны пах свежаспечанага хлеба перабiвае хваёвы дух старога лесу пад беларускiм горадам Баранавiчы. На сонечнай палянцы сярод векавых соснаў -- закамуфляваныя, як i належыць на вучэннях, воiнскiя палаткi. Адна з iх -- хлебазавод. Пад брызентам дыхаюць гарачынёй дзве хлебапякарныя печы на колах. Памiж iмi на ўзвышшы ззяе кухоннай чысцiнёй абсталяванне для замесаў, дазавання, кантролю.

Зладжана працуюць маладыя хлебапёкi ў бялюткай унiформе. Увесь, адпрацаваны да дробязяў, працэс ад замешвання да пераносу гатовага гарачага прадукта ў склад-палатку займае роўна чатыры гадзiны. Удвая менш, чым у стацыянарным цэху. У палявых умовах працяглы працэс браджэння рошчыны замяняюць лiмонная або малочная кiслоты. I якасць ва ўсiх адносiнах гарантаваная. За гэтым пiльна сочаць спецыялiсты лабараторыi, што размешчана побач у палатцы. А што датычыцца смаку -- тут, у лесе, салдаты аднадушна хваляць майстэрства сваiх саслужыўцаў-хлебапёкаў.

Iван Юдаш.

Пераклад з рускай мовы Святланы Дубялiр.

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
 
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Канстанцiн Сталярчук.
Тэхнiчнае забeспячэнне Святлана Вялiчка.
 

Back to main menu of WWW Belarus
Пiшыце нам зараз: admin@belarus.net

(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information