Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке
IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

WWW Belarus: Вечерний Минск


Коратка

Мы паедзем, паiмчымся... (25.07.97)

Рэспублiканская праграма "Аўтобус" была разгледжана на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi. Дакумент распрацаваны Мiнiстэрствам прамысловасцi ў адпаведнасцi з даручэннямi Прэзiдэнта краiны i ўрада.

Неабходнасць стварэння ўласнай вытворчасцi выклiкана старэннем аўтобуснага парку, якi за апошнiя пяць гадоў скарацiўся на 25 працэнтаў. У блiжэйшыя два гады поўнай амартызацыi дасягнуць яшчэ столькi ж машын. Асноўную вытворчасць беларускiх аўтобусаў плануецца арганiзаваць на базе фiлiяла Мiнскага аўтамабiльнага завода. Тут прадугледжаны выпуск гарадскiх аўтобусаў вялiкай ўмяшчальнасцi, а таксама турыстычных i мiжгародных. Згодна з праграмай вялiкi пасажырскi аўтобус, а таксама дзве мадыфiкацыi машын для сельскай мясцовасцi будзе вырабляць i лiдскi доследны завод "Неман". Плануюцца магутнасцi па выпуску аўтобусаў i на будуемым заводзе ў Пiнску, Дзяржынскiм эксперыментальна-механiчным заводзе.

Тэрэза Хаюцiна.

БелТА.

Трактар "Беларусь" зноў абышоў "Масея" (25.07.97)

У канцы чэрвеня Агенцтва сертыфiкацыi транспарту Вялiкабрытанii прысвоiла першыя парадкавыя нумары ў еўрапейскай класiфiкацыi чатыром мадэлям Мiнскага трактарнага завода. А потым агенцтва пачало сертыфiкацыйныя выпрабаваннi тэхнiкi амерыканскай кампанii "Масей Фергюсон".

Адпаведнасць мiнскiх трактароў найбольш жорсткiм патрабаванням Еўрапейскага Саюза вiдавочна сведчыць аб iх высокай якасцi. Тым больш, што сваiх канкурэнтаў "Беларусь" апярэджвае ўжо не ўпершыню. Дарэчы, свой трохмiльённы трактар МТЗ сабраў значна раней, чым "Масей Фергюсон".

Ларыса Каштанава.

БелТА.

Працоўная чвэрць школьнiка (28.07.97)

Амаль удвая больш рабочых месцаў для мiнскiх вучняў падабрана на гэтае лета ў параўнаннi з мiнулым. Паводле даных гарадскога цэнтра занятасцi насельнiцтва, на гэтыя мэты выдзелена 5 мiльярдаў рублёў. Школьнiкаў, якiя хочуць заняць сябе летам, становiцца ўсё больш. Адно з апытанняў, у якiм прымалi ўдзел больш за тысячу вучняў, паказала, што 68,4 працэнта хацелi б у час канiкулаў падзарабiць. На гэты раз у горадзе такiх аказалася амаль чатыры тысячы чалавек. Прадпрыемствы бяруцца iм дапамагчы.

Гэтым летам школьнiкi ходзяць на вытворчасць, працуюць у рэкламных i турыстычных агенцтвах, дапамагаюць азеляняльнiкам i ўрачам, распаўсюджваюць газеты...

Наталля Сураева.

Альбiён стане блiжэй (28.07.97)

Падобна на тое, што хутка сувязi беларускiх прамыслоўцаў i прадпрыймальнiкаў з калегамi з Вялiкабрытанii стануць значна мацнейшыя. Два апошнiя днi верасня яны аддадуць абмеркаванню праблемаў супрацоўнiцтва ў галiне вытворчасцi аўтамабiляў i iх кампанентаў, тэкстыльнай i швейнай прамысловасцi, банкаўскай справы, а таксама электроннай прамысловасцi i тэлекамунiкацый у рамках канферэнцыi па эканамiчнаму супрацоўнiцтву абедзвюх краiнаў.

Дыялог беларусаў з брытанцамi адбудзецца ў Лондане, а наладжваюць яго Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Мiнiстэрствам знешнеэканамiчных сувязяў Беларусi пры садзеяннi пасольстваў Беларусi ў Вялiкабрытанii.

Аляксандр Малiноўскi.

Кабельнае тэлебачанне для ўсiх (29.07.97)

На мiнулым тыднi на прадпрыемстве "Мiнскiя тэлевiзiйныя iнфармацыйныя сеткi" былi падпiсаны ўсе бумагi на ўключэнне ў кабельную сетку сталiцы тэлепраграм "8-га канала". Яго глядацкая аўдыторыя павялiчыцца на 500 тысяч чалавек, а якасць адбiтку значна палепшыцца. Калi раней гэты тэлеканал можна было прымаць "па эфiру" -- толькi праз спецыяльную антэну, дык цяпер трэба будзе толькi наладзiць свой тэлевiзар. Яго перадачы змогуць убачыць жыхары практычна ўсiх раёнаў Мiнска i вобласцi.

Лiдзiя Рыжанкова.

Двое ў дыме (29.07.97)

У сваё прафесiйнае свята, 25 лiпеня, пажарныя беларускай сталiцы выратавалi дваiх... Ён i яна ляжалi, не дыхаючы, у задымленым пакоi двухпакаёвай кватэры на праспекце Ф. Скарыны, 46.

Зайшла жанчына да мужчыны ў госцi. Папiваючы спiртное, курылi, гутарылi "за жыццё". У запале пачуццяў не заўважылi, як загарэлася тумбачка, а ад яе крэслы i два магнiтафоны.

Тамара Хамiцэвiч.

Пераклад з рускай мовы Святланы Дубялiр.

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
 
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Канстанцiн Сталярчук.
Тэхнiчнае забeспячэнне Святлана Вялiчка.
 

Back to main menu of WWW Belarus
Пiшыце нам зараз: admin@belarus.net

(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information