|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
Выходзiць
з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ
з лiпеня 1996 года
|
Таварыства Беларусь -- Лiван (24.07.97) У Мiнiстэрстве юстыцыi Рэспублiкi Беларусь зарэгiстравана новае мiжнароднае грамадскае аб'яднанне -- Таварыства беларуска-лiванскай дружбы ("Беллiв"). Старшынёй праўлення "Беллiва" абраны дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага схода Беларусi, член Камiсii па мiжнародных справах Алег Гарбуноў. Лiванскi бок прадстаўляюць выкладчыкi i студэнты, iнжынеры i ўрачы, кiраўнiкi прадпрыемстваў i фiрмаў на чале з дырэктарам вытворча-камерцыйнага прадпрыемства "Дарын-Эль" Маруанам Эль-Сабахам. Такiм чынам, з'явiлася магчымасць пашырэння i ўмацавання шматбаковых сувязяў памiж Беларуссю i адной з арабскiх дзяржаваў. У якасцi асноўных мэтаў сваёй дзейнасцi Таварыства беларуска-лiванскай дружбы называе ўстанаўленне культурных, iнфармацыйных, дзелавых сувязяў i кантактаў памiж грамадзянамi, установамi, прадпрыемствамi i арганiзацыямi Беларусi i Лiвана, распрацоўку i рэалiзацыю праграм у галiне эканамiчнага, навуковага i рэлiгiйнага супрацоўнiцтва. У блiжэйшай перспектыве намячаецца правядзенне сумесных навуковых даследаванняў у сферы знешняй палiтыкi, дыпламатыi, эканомiкi. Акрамя таго, у планах "Беллiва" вызначаны стварэнне вытворча-гаспадарчых структур, адкрыццё рэгулярнай авiялiнii Беларусь -- Лiван, а таксама актывiзацыя супрацоўнiцтва ў галiне вышэйшай i сярэдняй адукацыi, уключаючы адкрыццё беларускай школы ў Лiване. Увогуле, рассейваецца туман таямнiчасцi над невядомым для нас дагэтуль светам. Васiль Раманоўскi. Пераклад з рускай мовы Святланы Дубялiр. |
|
|
Back
to main menu of WWW Belarus |
(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved. |
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |