Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

independent version
WWW Belarus

Вечерний Минск

Условия перепечатки информации из электронного варианта газеты «Вечерний Минск»
Памылка Ганны Радзiвiл

На пачатку XYI стагоддзя у беларукiх i польскiх хронiках пасярод самых уплывовых магнацкiх родау Вялiкага княства Лiтоускага упершыню былi названыя Радзiвiлы. З таго часу iх значнасць у палiтычным, эканамiчным i культурным жыццi дзяржавы усе больш узрастала, пакуль сучаснiкi Радзвiлау не пачалi называць iх некаранаванымi каралямi Лiтвы i Беларусi.

Адна з першых, хто прымусiу загаварыць Еуропу пра Радзiвiлау, была князеуна Ганна, дачка Мiкалая II Радзiвiла ад Соф'i Ганны Манiвiд. У двадцацiгадовым узросце яе выдалi замуж за немаладога ужо маза вецкага князя Конрада III Рыжага. Ганна стала трэцяй яго жонкай. Можа, i не спяшауся б сiвы удавец, каб меу наследнiка. Але дзве папяреднiя жонкi не нарадзiлi яму дзяцей. Ганна Радзiвiл добра разумел а, з чаго мазавецкi князь павеу яе да алтара, i выканала сваю жаноцкую абавязкасць. Двух сыноу i дзвюх дачок падарыла яна Конраду. I той успрыяу духам. Звычайна ен быу даволi пасiуны у справах палi тыкi. Але, калi займеу нашчадкау, надзiва агрэсiуна пачау змагацца за пашырэнне межау свайго княства. Гэта забеспакоiла ягоных ворагау. А у 1503 годдзе Конрад III Рыжы памер. Смерць яго была заучасн ай i таямнiчай.

Калi Ганна пахавала мужа, то стала рэгентшай сваiх непауналетнiх сыноу i ад iхняга iмя правiла Мазовiяй. Яна паказала сябе энэргiчнай i мудрай правiцелькай. Але закахалася у прыгожага шляхцiча Анд жэя Жылiнскага. Згубiла галаву, i дазволiла каханку стаць побач з ею на вяршынi улады. Гэты чалавек не быу мудрым, аднак меу вялiкiя амбiцыi. Ен марыу пра славу i багацце. Магчыма, ен спадзявауся, шт . ажэнiцца з Ганнай i зойме мазавецкi прастол. А пакуль Анджэй Жылiнскi акружыу сябе адданымi рыцарамi i зрабiу усе магчымае, каб ягоныя блiжэйшыя сябры i родзiчы атрымалi важныя пасады у княстве. Я -ы бясчынствавалi, пагражалi незадаволеным фiзiчнай расправай, займалiся адкрытым крадзяжом i хабарнiцтвам. Людзi баялiся скардзiцца сваей князеуне, бо бачылi на уласныя вочы, што яна усяляк задо брвае i узвышае Жылiнскага. Але iх цярпенне, з рэшты рэшт, скончылася. У 1515 годзе мазуры скарысталi тое, што старэйшы сын Ганны Радзiвiл стау пауналетнiм, але улады ад мацi так i не атрымау. Таму яны узнялi мяцеж. Узброеная шляхта сабралася пад замкам у Макаве, дзе у #эты час жыла княгiня з дзецьмi. Яна патрабавала, каб Ганна саступiла прастол сыну.

Людзi выказалi усе, што думалi пра фаварыта княгiнi, выкрылi шэраг яго злачынствау i, напрыканцы, выказалi меркаванне, што яна не хоча перадаваць уладу сыну, бо рыхтуецца назваць сваiм мужам i маза вецкiм князем Жылiнскага. Ганна Радзiвiл палiчыла сябе глыбока пакрыуджанай. Яна закрылася з дзецьмi i сваiм фаварытам у макаускiм замку i адтуль паслала пiсьмо свайму сюзерэну, польскаму каралю Сiгiзмунду I Старому, з просьбай аб дапамозе. Калi мазавецкая шляхта празнала пра гэта, то таксама даслала лiст каралю, каб ен мог разабрацца ва усiм аб'ектыуна.

Сiгiзмунд I Стары апынууся у складанам становiшчы. Ен сiмпатызавау Ганне як разумнай i абаяльнай жанчыне. Але прауда была не на яе баку. Вырашаць жа спрэчку на карысць бунтаушчыкоу ен, як i любы м анарх, асцерагауся. Кароль абвясцiу, што патрэбна деталева ва усiм разабрацца. Разбiральнiцтва гэта цягнулася амаль два гады. За гэты час Ганна сама зразумела, чаго варты яе каханак, i кiнула яго. Тым не менш падданыя працягвалi патрабаваць яе адыходу ад улады. Быць можа, трэба было iм саступiць. Але княгiнi не хацелася прызнаваць сябе пераможанай.

I тады яе погляд спынiуся на Сiгiзмундзе I Старым. А ен як раз нядауна стау удовым. Яна бачыла, што Сiгiзмунд добра ставiцца да яе, таму i вырашыла запалiць у ягоным сэрцы полымя страсцi. Не толькi ся !е, але i свае княства гатова была аддаць каралю.

Ганна Радзiвiл дамовiлася са святаром Янам Ласкiм, каб ен прапанавау каралю яе кандыдатуру, калi будзе вырашацца пытанне аб другiм шлюбе. Святар так i паступiу, i многiя падданыя Сiгiзмунда падтры ,алi гэтую прапанову. Але сам кароль разумеу, якiмi пачуццямi кiруецца Ганна. Ен адхiлiу яе i выбрау у жонкi iтальянку Бону Сфорцу.

Як адна з найбольш уплывовых асобау Польшчы, Ганна Радзiвiл прымала удзел у Кракаускай сустрэчы вясной 1518 года абраннiцы караля. Павiншавала яе ад iмя польскiх дам. I глытала слезы крыуды i злост i. Хаця i не любiла яна караля Сiгiзмунда, ды цяжка было перажыць, што ен аддау перавагу iншай жанчыне.

Адразу пасля каралеускага вяселля Сiгiзмунд I вырашыу мазавецкi канфлiкт, i аддау уладу у княстве сынам Ганны Радзiвiл -- Станiславу i Яну. Яны сталi князямi-саправiцелямi. Але i пасля страты улады Ганна iмкнулася быць пры справах, i прадпрымала усе, каб захаваць уплыу на сыноу.

Памерла яна, як i некалi яе муж, пры таямнiчых абставiнах. Хутка пасля гэтага адзiн за другiм пайшлi на той свет i абодва сыны Ганны Радзiвiл. Узнiкла падазрэнне, што яны былi атручаны. У злачынстве а бвiнавацiлi дачку плоцкага ваяводы Катажыну Радзiеускую (яна была палюбоунiцай абодвух княжычау i незадоуга да iх смерцi была iмi пакiнутай), а таксама шляхцянку Клiчэускую, якая займалася гатава ннем атрут. Апошнюю па рашэннi суда спалiлi на вогнiшчы. Але акрамя афiцыйнай версii iснавала iншая: быццам бы усiх траiх атруцiлi па загаду каралевы Боны, якая iмкнулася дабыць мазавецкi прастол дл o свайго сына, каралевiча Сiгiзмунда Аугуста.

Iрына Маслянiцына.
Пераклад з рускай мовы Жанны Вашкевiч.
Надрукавана у газеце, якая выдаецца друкарскiм шляхам у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Web-аператар Кацярына Карвацкая.
Гiсторыя ll Рэдакцыя ll Падписка ll Cупрацоунiцтва ll Дамой
«Вечерний Минск» копирайт © 1996-1997 Все права защищены. Перепечатка только с ведома редакции.
«Vecherny Minsk» Copyright © 1996-1997 «Vecherny Minsk» All right reserved.

Back to Main Menu of "WWW Belarus"
Пiшыце нам зараз creator@belarus.net

© Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information