Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

independent version
WWW Belarus

Вечерний Минск

Условия перепечатки информации из электронного варианта газеты «Вечерний Минск»
Падманулi, лездь не забiлi, а яшчэ -- ледзь не атруцiлi

Жыцце наша багатае на разнастайныя сюрпрызы. Але далека не усе яны з прыемных. Вось з якiмi сiтуацыямi сутыкнулася пенсiянерка Адэлiна Iгнаутауна Машанкова у Мiнску толькi за адзiн тыдзень.

Двойчы давялося ей быць сведкай самых нахабных абважванняу. У першым выпадку на Камароуцы у прадауца рыбы пад чашай вагау выявиуся важкi нож. "Знашла" яго суседка па гандлевым радзе, калi -езнарок i без спросу узяла на нейкi час тую няшчасную чашу. За што i была узнагароджана патокам брыдкаслоуя.

А на Прывакзальнай плошчы, непадалек ад будынка хiмфака БДУ, хiтрая гандлярка прывязала да вагау сетачку з-пад апельсiнау. Сама па сабе сетка нiчоге не важыць, але, калi пацягнуць за яе, можна па aтавiць стрэлку вагау на патрэбнае дзяленне. Працуе махлярка вiртуозна, ды надзвычай нахабна. Чатыры сярэднянькiх апельсiны пацягнулi у яе аж на цэлы кiлаграм.

Але гэта -- толькi кветачкi. А вось -- ягадкi. Iшла сабе Адэлiна Iгнатауна па праспекту Скарыны каля Дома гандлю "Першамайскi". Не было яшчэ i аддзiнаццацi ранiцы, народу -- нямшат, надвор'е -- дрэнь. Насустрач -- мужчына бамжаватага выгляду (так завуць тых, хто жыве абы дзе, толькi не у кватэры), рысы твару усходнiя, ды i вопратка на усходнi манер. Нясе палку, на пiку падобную. Пакручвае ей, скоча узад-наперад, як сапраудны спартсмен. Ну проста цырк на асфальце! I тут на яго шляху сустракаюцца тры дзяучыны. Ен раптоуна ударае кожную з iх прама у грудзi! Надарылась такое б летам, хто ведае, чым бы скончыуся б напад?..

Ну, i напрыканцы -- кур'ез. На маленькiм базарчыку, што на скрыжаваннi бульвара Шаучэнкi i вулiцы Асiпенкi, стаяла жанчына. Прадавала цюбiкi, казала тым, хто пытауся, што гэта -- кэтчуп. А надпiс на !ела-блакiтнай упакоуцы быу на польскай мове. Наша разказчыца зацiкавiлася i, трохi ведаючы польскую, прачытала, што змяшчаецца у цюбiку -- мазь ад ударау. Ад той самай цiкаунасцi пайшла яна у суседнюю аптэку. Аказалася, што у такiх цюбiках сапрауды медыцынская мазь. З аднаго боку -- у гаспадарцы спатрэбiцца. А з другога -- навошта макаронам цi мясу тая мазь? Магчыма, уладальнiцы "кэтчупа"-мазi раптам спатрэбiлiся грошы, але не хапiла розуму, каб дайсцi, што такi тавар можна прадаваць i пад уласным iмем. Дзе узяла яна гэтыя цюбiкi, толькi сама i ведае. Казала, што зарплату iмi выда лi, бо на рабоце грошай няма. Хлусiла, хутчэй за усе. Ну, а раптам неасцярожны пакупнiк дадау макаронам гэтага "кэтчупа"?.. Баранi Божа.

Жанна Вашкевiч.
Надрукавана у газеце, якая выдаецца друкарскiм шляхам у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Web-аператар Кацярына Карвацкая.
Гiсторыя ll Рэдакцыя ll Падписка ll Cупрацоунiцтва ll Дамой
«Вечерний Минск» копирайт © 1996-1997 Все права защищены. Перепечатка только с ведома редакции.
«Vecherny Minsk» Copyright © 1996-1997 «Vecherny Minsk» All right reserved.

Back to Main Menu of "WWW Belarus"
Пiшыце нам зараз creator@belarus.net

© Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information