| Расейскi ордэн -- беларусам
Высокай узнагароды Расейскай Федэрацыi -- ордэна Дружбы -- удастоены
33 работнiкi ваенна-прамысловага комплекса Беларусi. Пра гэта гаворыцца
ва Указе Прэзiдэнта Расеi Барыса Ельцына ад 29 снежня 1997 года. Па асабiстым
даручэннi главы расейскай дзяржавы узнагароды беларусам уручыу 24 сакавiка
Надзвычайны i Паунамоцны Пасол Расеi у нашай краiне Валерый Лашчынiн.
-- Значнасць ордэна Дружбы сення мнагакратна узрастае, таму што уручаецца
ен за мацаванне абароназдольнасцi у складаны час, калi мы жывем у розных
дзяржавах, -- сказау Валерый Васiльевiч. -- Беларусы разам з расейскiмi
калегамi унеслi вялiкi уклад у распрацоуку i стварэнне супрацьракетнай
сiстэмы Масквы. I гэтая iх праца адзначана годна.
Ад iмя i па даручэннi главы беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi
узнагароджаных цепла павiншавау кiраунiк адмiнiстрацыi Прэзiдэнта краiны
Мiхаiл Мяснiковiч. Ен падкрэслiу, што гэтая урачыстая падзея глыбока сiмвалiчная,
бо адбываецца напярэдаднi гадавiны утварэння Супольнасцi Беларусi i Расеi.
Нашыя народы беражлiва пранеслi братэрскую дружбу праз вякi, заявiу Мiхаiл
Уладзiмiравiч, i як самае каштоунае наследдзе мы перадаем яе наступным
пакаленням.
Валенцiна Меньшыкава.
БелТА.
Пераклад з рускай мовы Жанны Вашкевiч.

|