Рэклама
Гiсторыя
газеты
Рэдакцыя
сёння
Наша стратэгiя
Умовы
перадруку
КСТАЦI !!!
Умовы
падпiскi
Прапановы
партнёрам
(кошт
рэкламы)
Iнвестыцыйныя
праекты
Home
Мiжнародны
клуб
знакомствау
vm@belarus.net
| МАРТ
1997 |
| Пн |
Вт |
Ср |
Чт |
Пт |
Сб |
Вс |
| |
|
|
27 |
|
01 |
02 |
| 03 |
04 |
05 |
06 |
07 |
08 |
09 |
| 10 |
11 |
12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
| 17 |
18 |
19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
| 24 |
25 |
26 |
27 |
28 |
29 |
30 |
| 31 |
|
|
|
|
|
|
Архiу
(люты 1997)
Архiу
(студзень 1997)
Архiу
1996
|
Нядзеля вербная ... з
бойкай
Мiтынг у Мiнску, запланаваны Беларускiм народным фронтам на пл. Я. Коласа,
прысвечаны 79-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублiкi, пачаўся, вядома
ж, з праспекта Скарыны. На пляцоўцы ля Чырвонага касцёла ў мiнулую нядзелю
ў прызначаныя 11 гадзiн нiшто не абяцала вялiкага шэсця па праспекце. Каля
касцёлу сабралася шмат вернiкаў, якiя ў руках трымалi зусiм не штандары,
а галiнкi вербаў. Аднак праз лiчаныя хвiлiны, за некалькi метраў ад касцёла
ля галоўпаштамта нiбыта нiадкуль на тратуарах паабапал праспекта з'явiлiся
бел-чырвона-белыя сцягi, i шчыльныя калоны рушылi ў бок пл. Я. Коласа.
Нехта, чый твар хаваўся пад жаночай панчохай, заўзята выбягаў на праезную
частку i правакаваў перакрыць рух. Спроба "людзей у цывiльным"
схапiць "панчоху" прама каля сцен КДБ не атрымалася. Беспаспяховымi
былi i спробы ўдзельнiкаў шэсця выйсцi на праезную частку. Першая сур'ёзная
бойка распачалася прама на скрыжаваннi праспекта i вул. Казлова. Мiлiцыя
i АМАП неяк нечакана пачалi ўжываць дубiнкi, рэагуючы такiм чынам на незадаволенасць
мiтынгантаў, якiх гэтак жа раптоўна пачалi затрымлiваць.
Хваляваннi дасягнулi свайго апагею. Мiлiцыя зганяла людзей з праезнай
часткi, а тыя кiдалi ў яе тым, што трапляла пад рукi. Падаспелае падмацаванне
АМАПа таксама не засталося без справы, i ўжо праз некалькi хвiлiн ля кавярнi
"Паляўнiчы" пачалася самая сапраўдная бойка, толькi акрамя кулакоў
у ход пайшло ўсё, што было пад рукой. Першая кроў "гарачай вясны-97"
не прымусiла сябе доўга чакаць. Перапала i мiлiцэйскаму аператару -- ён
стаў галоўным аб'ектам камякоў са снегу, а лабавое шкло яго машыны не вытрымала
канкурэнцыi з кавалкам лёду.
Мiтынг на пл. Я. Коласа пачаўся з настрою "нiжэй за сярэдняга".
Народ расцiраў выцятыя месцы i чысцiў рэшткамi снегу адзенне...
Юрый Святакум.
Фота Тамары Хамiцэвiч.
Пераклад з рускай мовы Святланы Дубялiр.

|