|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
Выходзiць
з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ
з лiпеня 1996 года
|
Асаблiвасцi нацыянальнага палявання (4.11.97) Атрымаць дазвол паляваць на ваукоу у маючым адбыцца зiмовым сезоне збiраецца асацыяцыя дзелавога супрацоунiцтва "Белпаляванне". У гэтым зацiкаулены i мясцовыя паляунiчыя гаспадаркi (iх у рэспублiцы 117), i патэнцыяльныя замежныя клiенты, што выбiраюць беларускiя лясы для палявання на дзiкiх звяроу. За 1992—1996 гады у Беларусi былi прыняты 719 замежных паляунiчых. У вынiку казна папоунiлася сумай, што перавышае 430 тысяч нямецкiх марак. Хто ж i на каго любiць у нас паляваць? Аказваецца, самыя частыя наведвальнiкi — немцы i аустрыйцы. Чаму? У iх лясах, ператвораных па сутнасцi у паркi, звяры не вельмi вялiкiя. Калi iншаземцы чуюць ад беларусау, напрыклад, што дзiк вагой да 200 кiлаграмау — не рэдкая з'ява у нашых лясах, дык не вераць гэтаму. А калi скажаш, что бываюць асобы 300 — 380 кiлаграмау, — такое увогуле у iх галовах не укладваецца. I прыязджаюць пераканацца, прызнаючыся, што раней 70-кiлаграмовы сякач для iх быу фантастыкай, а вашыя паляунiчыя, мауляу, на такую драбязу увогуле не рэагуюць. — Да нас прыязджаюць, як правiла, заузятыя паляунiчыя, якiя хадзiлi нават на льва у афрыканскай саване i могуць распаведаць шмат цiкавага пра свае падарожжы з ружжом, — гаворыць выканаучы дырэктар "Белпалявання" Аляксандр Барысчык. — Але Беларусь iх таксама вабiць, i перш за усе тым, што тут можна наладзiць сапрауды дзiкае паляванне. Скажам, дзе-небудзь у Балгарыi перад клiентам раскладваюць фотаздымкi аленяу i пытаюцца: "Вам якога?" I называюць цану. Гэта не вельмi цiкава. На Беларусi ж iншаземец не ведае свой трафей "у твар". Тым мацнейшы запал. Здараецца, па некалькi разоу прыязджаюць тыя ж людзi, каб пасля першых няудалых захадау паспрабаваць зноу i выкупiць здабыты трафей, няхай то рогi аленяу, чэрап воука або шкура лiсiцы. Бо нiякi паважаючы сябе паляунiчы не будзе купляць iх на кiрмашы як сувенiр. А iмкнецца мець трафей, няхай у дзесяткi разоу даражэйшы... Апошнiм часам у Беларусь пачалi наязджаць iтальянскiя аматары папаляваць. Але галоуным чынам на птушак — курапатку, качку, цецерука... У адрозненне ад немцау, якiм больш да спадобы цiшыня, немiтуслiвасць, госцi з краiны-боцiка любяць павесялiцца у рэстаране, патанцаваць. Што тычыцца старадаунiх, традыцыйных элементау палявання, дык яны у Беларусi пачынаюць адраджацца. У многiх гаспадарках ужо, напрыклад, трубяць у ражок на пачатку i прыканцы палявання. Неабходная рэч — выкананне пэуных мелодый у гонар таго або iншага здабытага звера, а таксама — вiншаваннi на агульным вогнiшчы, калi падводзяць вынiкi. Можна было б вярнуць "каралеускае паляванне" з коньмi, гончымi i гэтак далей. Але аднойчы паспрабавалi нешта падобнае зрабiць, i пакуль не атрымалася. Патрэбны вялiкiя сродкi... У паляунiчых брыгадах iншаземцам дапамагаюць мясцовыя штатныя егеры. Да выйсця з машыны госця абслугоувае i перакладчык. Потым паляунiчыя iдуць без яго — цудоуна перагаворваючыся рухамi. Восенню у Лагойскай гаспадарцы Беларусi адзiн немец прайшоу восем кiламетрау, каб "дабраць" лося. I нарэшце дасягнуу мэты — нагнау параненую жывелiну. Iтальянцы ж, палюючы на пралетных качак, пачынаюць страляць па iх, як толькi зауважаць — ствалы "гараць". Увогуле, у кожнага свой падыход. I галоунае — задавальненне — замежныя госцi атрымлiваюць.
|
|
|
Back
to main menu of WWW Belarus |
(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved. |
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |