Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке
IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

WWW Belarus: Вечерний Минск


Бляск перамог i бляск медалеу (8.09.97)

Спартыуны агляд

Цудоуна, iнакш i не скажаш, выступiла на чэмпiянаце свету па спартыунай гiмнастыцы у Швейцарыi мужчынская зборная Беларусi. Нашы хлопцы у адсутнасць Вiталя Шчэрбы, якi не рыхтавауся да гэтых спаборнiцтвау, выступiлi проста натхнённа. Некаторы час беларуская зборная iшла чацвертай, але у канцы каманднага турнiру пачала нарошчваць абароты.

Кульмiнацыя наступiла у апошнiм вiдзе праграмы -- на брусах. Беларусы на гэтым небяспечным снарадзе адпрацавалi дакладна i упэунена. I як вынiк, упершыню у гiсторыi нашай гiмнастыкi сталi уладальнiкамi сярэбраных узнагарод сусветнага чэмпiянату. Залатыя медалi у кiтайскiх спартсменау, бронзавыя -- у расiян.

Асаблiва важкi уклад у поспех беларускай каманды унес Iван Iванкоу. Усе памятаюць алiмпiйскую трагедыю гэтага цудоунага спартсмена. Лiтаральна напярэдаднi Гульняу у Атланце ен атрымау вельмi цяжкую трауму, перанес складаную аперацыю, доуга не трэнiравауся. I вось зноу стау лiдэрам не толькi беларускай зборнай, але i усей сусветнай гiмнастыкi. Цудоуна выступiушы у абсалютным першынстве, Iван Iванкоу заваявау вялiкi залаты медаль.

На гэтым наш выдатны гiмнаст не спынiуся, дадаушы у скарбонку зборнай яшчэ бронзавую узнагароду за практыкаванне на кольцах.

За нашу дружыну выступалi Вiталь Руднiцкi, Аляксандр Шостак, Iван Паулоускi, Аляксей Сiнкевiч, Iван Iванкоу i Дзмiтрый Каспяровiч.

Прыемная падзея для беларускiх балельшчыкау адбылася i на возеры французскага горада Аквiбiлет. Там на чэмпiянаце свету па акадэмiчным веславаннi выступала наша галоуная надзея -- алiмпiйская чэмпiенка Кацярына Хадатовiч. I на гэты раз беларуская спартсменка на дыстанцыi 2000 метрау не пакiнула сваiм сапернiцам анiякiх шанцау. Увайшоушы у фiнал з трэцiм вынiкам, Хадатовiч у асноуным заездзе фiнiшавала першай, апярэдзiушы такiх моцных спартсменак, як немка Карын Рутшоф, англiчанка Гвiн Батэн i датчанка Трынс Хансен. Есць залаты медаль!

Вызначылiся беларусы i у Маскве, дзе прайшоу мiжнародны турнiр па кулявой стральбе, прысвечаны 850-годдзю сталiцы. У стральбе з пнеуматычнага пiсталета лепшым быу сярэбраны прызёр Алiмпiяды у Атланце Iгар Басiнскi. У спаборнiцтвах вiнтовачнiкау на п'едэстал гонару узнялiся два нашых спартсмена. Сяргей Мартынау стау пераможцам, Георгий Няхаеу заваявау сярэбраны медаль.

Гэта усе пра прыемнае. Але есць i iншая навiна.

Зборная Беларусi па футболу у рамках адборачнага турнiру да чэмпiянату свету правяла у гасцях матч з камандай Шатландыi, якая рэальна прэтэндуе на выхад у фiнал. Выхаванцы Мiхаiла Вяргеенкi зноу засмуцiлi балельшчыкау, прайграушы з вялiкiм лiкам -- 1:4. Адзiны мяч у вароты шатландцау з адзiнаццацiмятровага штрафнога удару правеу Петр Качура.

А вось маладзежная зборная, што таксама прымае удзел у адборачным турнiры, у чэмпiянаце Еуропы, парадавала. Наша каманда абыграла сваiх шатландскiх равеснiкау з лiкам 3:0. Вось такiя справы.

Аляксандр Асiпенка.

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Тэхнiчнае забeспячэнне Святлана Вялiчка.
 

Back to main menu of WWW Belarus
Пiшыце нам зараз: admin@belarus.net

(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information