Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке
IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

WWW Belarus: Вечерний Минск


Пiнску — 900 (12.09.97)

У прыгожым убраннi старажытны беларускi горад над Пiнай. Сення тут пачалiся урачыстасцi, прысвечаныя яго 900-годдзю.

Першыя звесткi аб Пiнску датуюцца 1097 годам. У старажытнарускiх летапiсах Пiнск лiчыцца горадам у складзе Тураускага Княства. Горад парауноувалi у розны час з легендарным Кiцежам, звалi "лiтоускiм" Лiверпулем, Сонцам наваколляу, што падтрымлiвае зносiны з Чорным i Белым морамi"... Так, менавiта па гэтых топкiх месцах цягнулася адна з дарог старажытнага шляху "ад варагау да грэкау". З цягам часу, пасля развiцця гандлевага суднаходства, праз Пiнск iшлi караваны з соллю i збожжам з Украiны да Балтыкi...

Сення 130-тысячны па колькасцi насельнiцтва горад на Заходнiм Палессi вядомы па шматлiкiх помнiках гiсторыi, археалогii i дойлiдства (44 помнiка ахоуваюцца дзяржавай), выдатнай мэбляй i трыкатажам, iншай прадукцыяй, фестывалямi мастацтвау, галерэяй мастацтва, нарэшце, iменамi спартсменау — бронзавых прызерау Алiмпiйскiх гульняу у Атланце Тамары Давыдзенка i Яраславы Пауловiч (акадэмiчнае веславанне), чэмпiенкi Параалiмпiяды Iрыны Леанцюк...

У праграме святкавання юбiлею — дзесяткi мерапрыемствау на люба густ. У канцэртах прымаюць удзел самадзейныя калектывы з Расii, Польшчы, Украiны, а таксама прафесiяналы, у тым лiку з Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета. На вулiцах i плошчах iграюць духавыя аркестры, забауляюць пiнчан i гасцей куплецiсты, гарманiсты. Праводзяцца выставы, спартыуныя спаборнiцтвы, дыскатэкi, тэатралiзаваныя паказы... Нават рэчцы Пiне гэтымi днямi не дазваляюць вольна цячы, тут таксама адбудуцца паказы.

Спецыяльна да юбiлею прымеркаваны адкрыццi памятных знакау: на месцы цэнтральнай часцi старажытнага Пiнска, а таксама Ляшчынскага манастыра. Будзе закладзены новы сквер, адкрыецца музей...

Канстанцiн Сталярчук.
г. Пiнск.
Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Тэхнiчнае забeспячэнне Святлана Вялiчка.
 

Back to main menu of WWW Belarus
Пiшыце нам зараз: admin@belarus.net

(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information