Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке
IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

WWW Belarus: Вечерний Минск


Шлях да святыняу, асветлены кнiгай (11.09.97)

Яшчэ пяць гадоу таму беларусы не малi сваей друкаванай кнiгi. Сення, калi жыцце немагчыма без друкаванага слова -- кнiг, газет, часопiсау, нам часам складана адчуць i усвядомiць значэнне асобы Францыска Скарыны. А селета ж адзначаецца 480-годдзе беларускага кнiгадрукавання, якое вядзе адлiк з таго дня, калi у Празе нашым вялiкiм суайчыннiкам быу выдадзены "Псалтыр". Галоуныя святкаваннi былi праведзены у Дщень беларускага пiсьменства i друку.

Упершыню гэты дзень у нашай краiне быу адзначаны чатыры гады назад у слауным горадзе Полацку, з якiм непарыуна связана iмя асветнiцы Еуфрасiннi Полацкай. З тае пары свята кожны год мяняе свой адрас, выбiраючы старадаунiя беларускiя гарады, што пакiнулi след у гiсторыi. За Полацкам быу Турау, потым -- Навагрудак. А цяперашнi -- чацверты -- Дзень беларускага пiсьменства i друку адзначаны у Нясвiжы. Менавiта тут была заснавана першая беларуская друкарня, i у 1562 годзе Сымон Будны выдау беларускi "Катэхiзiс".

...Пачыналася свята на плошчы ля помнiка Сымону Буднаму у першую нядзелю верасня. Тут усе удзельнiкi свята, госцi i без перабольшання усе нясвiжцы, што запоунiлi блiжэйшыя да плошчы вулiцы, сустракалi навукова-творчую экспедыцыю "Шлях да святынi" з Непагаснай Лампадай з Дабратворным Агнем ад Труны Божай. Пяць дзен экспедыцыя, у склад якой уваходзiлi пiсьменнiкi, вучоныя, журналiсты, прадстаунiкi духавенства, накiраваушыся з Мiнска ад Свята-Духава кафедральнага сабору, была у дарозе. Шлях яе ляжау праз старадаунiя цэнтры беларускай культуры, дзе праходзiлi набажэнствы у цэрквах, сустрэчы у школах, клубах, вучылiшчах...

Здаецца, у Нясвiжы, як нi у якiм iншым беларускiм горадзе, гiсторыя захавала такое мноства прыкмет, што варта толькi захацець, i ва уяуленнi яна ажыве у двары старадауняга замка Радзiвiлау, на алеях цудоунага парку. Асаблiва, калi па iх крочаць цудоуныя дамы i кавалеры у шыкоуным старадаунiм убраннi, а адкрываюць свята... Францыск Скарына, Кiрыла Тураускi, Васiль Цяпiнскi, Сымон Будны. Дзiуна, але менавiта у Нясвiжы любыя касцюмiраваныя вiдовiшчы iмгненна абуджаюць нейкую памяць генау, i сярод мноства людзей, што вакол цябе, пачынаеш адчуваць сябе пры двары вялiкiх князеу. I нiбыта ажыушая фантазiя, яны з'яуляюцца са сваей свiтай, каб паназiраць "Карцiны старажытнай культуры", наладжаныя для iх у парку. Вiдаць так яны i забаулялiся -- выступленне коннiкау, рыцарскi турнiр (дзеля якога збеглiся нясвiжскiя падлеткi), спаборнiцтвы лучнiкау i нават сапраудны ёг, якi паглынау агонь, "адпачывау" на бiтым шкле i рэзау сябе звышвострымi клiнкамi.

А побач з ранiцы гуло "Кола народных вытокаў". На кiрмаш "Нясвiжская багатуха" з'ехалiся усе, хто мог уславiць родны край. Усе, на што багатая нясвiжская зямля, было тут: шыкоуна прыбраныя вазы з усялякiм таварам -- ад яблыкау да маленькага ягняцi, прадстаулялi свае майстэрства народныя умельцы, фальклорныя калектывы. Да цемры гудзеу гэты iмправiзаваны этнаграфiчны музей пад адкрытым небам, i кожны меу адсюль хаця б маленькi сувенiр i, вядома, кнiгу.

Бо яна была галоуным персанажам усяго свята. Выстава беларускай кнiгi прайшла у Старым замку, а дзецi на сваiм свяце "Напiсанае застаецца", акрамя гульняу, вiктарын i конкурсау, з запалам прымалi удзел у зборы дабрачыннай бiблiятэкi -- кожны, хто прынес сюды сваю кнiгу, атрымлiвау грамату "Залатая скрыжаль", якую уручаюць толькi раз у год -- у Дзень беларускага пiсьменства i друку.

Увечары, калi на старадаунi парк апусцiлася цемра, тут пачалася цырымонiя закрыцця чацвертага Дня беларускага пiсьменства i друку. Падвеу яго вынiкi старшыня аргкамiтэта Зiновiй Прыгодзiч. А потым на сцэну выйшлi мэр Нясвiжа Уладзiмiр Дражын i старшыня Аршанскага гарвыканкама Валянцiн Майсяюк. Апошняму быу уручаны "Тастамант" "дзеля наказу ды спамогi ў чыненнi богаугоднае справы" -- у будучым годзе свята пройдзе у слауным горадзе Орша.

А Нясвiж развiтвауся са святам маляунiчым феерверкам, наладжаным на вадзе у парку Радзiвiлау.

Завяршаецца ж нацыянальнае свята у Полацку, дзе сення праходзяць мiжнародныя скарынiнскiя чытаннi, прысвечаныя 480-годдзю беларускага кнiгадрукавання.

Надзея Белахвосцiк.
Вiктар Драчоу — фота.
Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Тэхнiчнае забeспячэнне Святлана Вялiчка.
 

Back to main menu of WWW Belarus
Пiшыце нам зараз: admin@belarus.net

(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information