Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке
IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

WWW Belarus: Вечерний Минск


Святланiн дзень (4.09.97)

Адразу тры дачкi нарадзiла маладая мацi у Вiцебску

Урач-гiнеколаг трэццяга гарадскога радзiльнага дома Юры Жураулеу, якi прымау роды метадам "кесарава сячэння", традыцыйна "ахрысцiу" нованароджаных Верай, Надзеяй i Любоую. У дзяучынак зусiм прыдатная вага i выдатны стан здароуя.

А мацi, 26-гадовая iнжынер-тэхнолаг фабрыкi па пашыуцы адзення "Сцяг iндустрыялiзацыi" Святлана Альшэуская, дала сваiм дачкам iмены больш празаiчныя, але не менш пяшчотныя: Лера, Саша i Маша.

Але шчаслiвы Святланiн дзень быу азмрочаны.

Куды iсцi з радзiльнага дома, калi усей жылплошчы — куток у фабрычным iнтэрнаце i кухня на15 комнат?

З кiм падзяляць цяжкiя сямейныя справы, калi яна — адзiнокая мацi?

Ды й проста, дзе узяць сродкi на iснаванне пры неверагоднай дарагоулi i сцiплым заробку?

Дзякуй Богу, свет не без добрых людзей.

Да маральнай i медыцынскай падтрымкi урачоу далучылi свае намаганнi дапамагчы фабрычнае кiраунiцтва, аддзел аховы здароуя гарвыканкама, гарадскi жаночы савет, Таварыства Чырвонага Крыжа, журналiсты з газеты "Вiцебскi кур'ер" i iншыя фармальныя i нефармальныя арганiзацыi, простыя вiцябляне.

Мясцовая "вертыкаль" нават дала шматдзетнай сям'i трохпакаевую кватэру. Органы сацыяльнага забеспячэння прызначылi няньку. Дзiцячае адзенне i нават пральную машыну, iншыя гаспадарскiя дробязi набылi калегi па працы. А мясцовыя бэнээфауцы заклiкалi да збору адзення i рэчау для маленькiх...

Сашы, Машы i Леры ужо больш за месяц. Яны добра павялiчваюць вагу, моцныя, здаровыя, вяселыя i абаяльныя...

Мацi таксама адчувае сябе нядрэнна, хаця i стомлена ад вялiзных клопатау. Але на жыцце i лес не скардзiцца.

Няхай у яе усе будзе добра!

Канстанцiн Севярынец.
Iгар Гусакоу — фота.
Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Тэхнiчнае забeспячэнне Святлана Вялiчка.
 

Back to main menu of WWW Belarus
Пiшыце нам зараз: admin@belarus.net

(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information