|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
Выходзiць
з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ
з лiпеня 1996 года
|
Кантыненты "Вечернего Минска" (10.09.97) Мiнуу год з тае пары, як "Вечерний Минск" пачау выдавацца у глабальнай камп'ютэрнай сетцы Internet. Усяго толькi год з трыццацi, што пражыла газета з дня заснавання. I адна з адметнасцей яго у тым, што, стварыушы электронную "Вячорку", мы адкрылi сябе чытачам мноства краiн. Любая адлегласць скарачаецца, калi паштальенам служыць Internet. Цяпер нас чытаюць на усiх кантынентах. Чытаюць на рускай, беларускай, англiйскай мовах. Знаемяцца не толькi са свежымi навiнамi, але i зазiраюць у архiу: а што ж там пiсала "Вячорка" у леташнiм жнiунi, кастрычнiку цi снежнi?.. Некага цiкавяць нашы публiкацыi аб эканомiцы, палiтыцы, культуры, навуцы Беларусi, яе сталiцы. Некага -- спартыуная iнфармацыя, крымiнальная хронiка або... анекдоты. Дзелавыя людзi цiкавяцца рэкламай, расцэнкамi на яе размяшчэнне, калегi -- умовамi перадрукоукi матэрыялау з газеты. Колькасць штодзенных зваротау да серверу вымяраецца тысячамi. У жнiунi, напрыклад, часцей за усе "Вячорка" свяцiлася на экранах камп'ютэрау у ЗША (асаблiва -- у камерцыйных i асветнiцкiх установах), Германii, Расii, Канадзе, Швецыi, Аустралii, Нiдэрландах, Беларусi, Нарвегii, Iталii, Iзраiлi, Фiнляндыi, Велiкабрытанii, Польшчы, Данii, Японii... Зрэшты, гэтыя краiны пастаянна лiдзiруюць у нашай статыстыцы.. Але геаграфiя электроннай "Вячоркi" значна шырэйшая. Тут i блiжняе замежжа, i далекiя краiны. Расце колькасць нашых чытачоу у Новай Зеландыi, Бразiлii, Перу, Таiландзе, Аб'яднаных Арабскiх Эмiратах, Паудневай Карэi, Мексiцы, Нiкарагуа, ПАР, Сiнгапуры, Малайзii, Уругваi, Iнданезii, Дамiнiканскай Рэспублiцы, Непале, Фiлiпiнах, Лiхтэнштэйне... Усяго можна пералiчваць каля 80 краiн, дзе нашу газету ведаюць i чытаюць.
|
|
|
Back
to main menu of WWW Belarus |
(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved. |
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |