|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
Выходзiць
з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ
з лiпеня 1996 года
|
Цi есць у вас свой герб? (25.09.97) Многiя, вiдаць, здзiвiлiся б, даведаушыся, што iх продкi належаць да шляхецкага роду. А значыцца, мелi свае генеалагiчнае дрэва, герб. Бо на Беларусi было 12—15 працэнтау шляхты. Таму нядзiуна, што прыйшоушы на выставу "Старадауняя геральдыка Беларусi", якая адкрыта у Мiнску, у Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры, наведвальнiкi, магчыма, знойдуць свае прозвiшча на адным з генеалагiчных дрэвау. Магчыма, убачаць i герб, якiм карыстауся iх род. Дарэчы, на беларускай зямлi адзiн герб мог належыць розным сем'ям розных родау. Былi гербы, якiмi карысталiся па 300—400 родау. У той жа час прадстаунiкi аднаго маглi скарыстаць розныя гербы. Iх адбiтак — на пярсценку, зброi, на партрэтах, на посудзе, кнiгах, кафлях, прадстауленых у экспазiцыi. Напрыклад, герб вядомага роду Ельскiх уяуляу сабой два скрыжаваныя сярэбраныя мячы. Герб роду Чапскiх — гэта залаты месяц i залатая зорка, а над каронай — хвост паулiна. На iншых гербах можна сустрэць вiдарысы звяроу, раслiн, зброi... Большасць экспанатау выставы — яны з музейных фондау — да увагi гледачоу прапануюцца упершыню... А падрыхтавалi яе вядучы навуковы супрацоунiк Нацыянальнага гiстарычнага архiва Дзмiтрый Яцкевiч i вядучы навуковы супрацоунiк Нацыянальнага музея гiсторыi i культуры Iрына Зварыка. Дарэчы, некаторыя кафлi, прадстауленыя у экспазiцыi, Дзмiтрыю пашчасцiла адшукаць у час археалагiчных раскопау у Магiлеве. А побач — кафлi, знойдзеныя у свой час вядомым беларускiм жывапiсцам i скульптарам Язэпам Драздовiчам. Развiцце геральдыкi звязана з культурай рыцарскiх турнiрау, неабходнасцю адрознiваць рыцарау у час паядынку. Геральдычныя знакi былi адлюстраваны на шчыце — гэтым i тлумачыцца традыцыйная форма гербау. Геральдыка знаходзiла месца у самых розных сферах жыцця. Але у гэтым стагоддзi яна прыйшла у заняпад i толькi апошнiм часам пачала адраджацца. Прынамсi, цiкавасць да яе расце.
|
|
|
Back
to main menu of WWW Belarus |
(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved. |
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |