Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке
IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

WWW Belarus: Вечерний Минск


Беларускiя казакi вырашылi аб'яднацца (16.09.1997)

Аб'яднанне разрозненых казацкiх структур у адну арганiзацыю -- з такой мэтай 15 верасня у Мiнскiм палацы культуры прафсаюзау быу праведзены устаноучы з'езд Беларускага саюза казацкiiх фармiраванняу. Акрамя таго, на парадак дня з'езда былi вынесеныя пытаннi аб зацвярджэннi статута Саюза казацкiх фармiраванняу, выбары вярхоунага атамана, савета атаманау, рэвiзiйннай камiсii i старшынi савета абшчын.

Выступаючыя коратка расказвалi пра гiсторыю казацтва на Беларусi i падкрэслiвалi, што першыя казакi з'явiлiся менавiта на тэрыторыi Вялiкага княства Лiтоускага, i пры гэтым закраналi многiя сацыяльныя, эканамiчныя у унутраныя казацкiя праблемы. Аднак асноуным, натуральна, стала пытанне аб'яднання казакау, якiя разам будуць праводзiцць у жыцце волю беларускага народа, Прэзiдэнта i урада. У якасцi прыкладу прымянення сiл казацкiх фармiраванняу называлася барацьба з пажарамi, лiквiдацыя стыхiйных бедствау, а таксама ахова прыроды. Пры гэтым падкрэслiвалася, што беларускае казацтва ужо перарасло узровень грамадскай арганiзацыi i павiнна стаць дзяржаунай структурай.

У рабоце форума прымалi удзел кiраунiкi казацкiх арганiзацый з розных рэгiенау Беларусi, прадстаунiкi расейскага казацтва, Беларускага патрыятычнага саюза моладзi, а таксама воiны-iнтэрнацыяналiсты. Усяго на з'ездзе было зарэгiстравана каля 100 чалавек.

Андрэй Александровiч (БелТА).
Пераклад з рускай мовы Жанны Вашкевiч.
Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Тэхнiчнае забeспячэнне Дзмiтры Зелянер.
 

Back to main menu of WWW Belarus
Пiшыце нам зараз: admin@belarus.net

(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information