|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
Выходзiць
з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ
з лiпеня 1996 года
|
Батанiчныя конi (23.09.97)
— Усе нашы — Батанiчнага сада. А вось i патомства — Аролiк i Ластаука. Аролiку хутка два гады, ужо прывучаем да работы, а Ластаука нарадзiлася у траунi. Яна у нас яшчэ на правах пястушкi. Расказау Яуген Антонавiч i пра конюха — Надзею Аляксандрауну Трушкевiч. Быу палудзень, у рабочых пачауся абед. Конi вярталiся у стайню. I Надзея Аляксандрауна сустракала iх, седзячы на лавачцы. Так ей было зручна назiраць, у якiм стане iдуць дадому конi, цi усе ладна з вупражжу. Так лягчэй прыкiнуць, як пакармiць кожнага. Тут, на гаспадарчым двары, мы з ей i пазнаемiлiся. Грэла восеньскае сонейка, што было добра для нетаропкай гаворкi. На мае пытанне, як стала конюхам, адказала проста: — Конюхам быу мой муж Сяргей Апанасавiч. I не толькi конюхам — кавалем яшчэ, ды што гаварыць, усе работы умеу рабiць... Год ужо як памер, вось i давялося мне ягоную работу узяць. I пачала расказваць мне усе свае жыцце, быццам нанава перажываць усе, што адышло. У 1936 годзе з Каралева Стана, дзе нарадзiлася, узяу яе Сяргей Апанасавiч замуж у Малую Сляпянку. У 38-м дачка нарадзiлася, з мужам жылi дружна. Быу дом, гаспадарка, працавалi у калгасе — ен кавалем, яна даяркай. У 41-м увесну прызвалi гаспадара на ваенныя зборы, з iх i трапiу проста на фронт. Да сярэдзiны вайны не ведалi яны з дачкой пра яго лес. Аказалася, што трапiу у палон, адтуль, з Нямеччыны — удалося даслаць вестку. Выжыу дзякуючы свайму рамяству, у немцау кавальскiх спрау майстры таксама у цане былi, не далi памерцi з голаду працавiтаму мужыку. Пасля вайны лягчэй стала Надзеi Аляксандрауне за мужнiнай спiной. Хаця i сама любую сялянскую работу рабiць умела нядрэнна, але ж удваiх лягчэй. Горад усе блiжэй падбiрауся да iх вескi, а як не стала калгаса, давялося работу шукаць. А што у горадзе можна рабiць, калi з маленства да сялянскай працы i зямлi прывучаны? Сяргей Апанасавiч у Батанiчны сад уладкавауся на работу. I тады тут былi конi. Бо гаспадарка, хоць i навуковая, але усе ж падобна да сялянскай.. Без коней не абыйсцiся. — Узялi i мяне на работу, — успамiнае Надзея Аляксандрауна. — Спачатку на нарыхтоуку сена для коней, а пасля рознае было, але усе на стайнi, каля мужа. Так вось з 15 трауня 1959 года i працую у садзе. Сення гэтай жанчыне ужо восемдзесят год. На лес, як i на хваробы, не скардзiцца. Жыве сабе i радуецца кожнаму новаму дню. Па звычцы, як некалi даяркай, устае у пяць ранiцы. I нетаропка збiраецца на работу. Зауседы нешта прыхопiць з дому сваiм конiкам: то лупiны бульбяныя, то акрайчык зчарсцвелага хлеба. — З iмi, бы з дзецьмi, — адныя турботы, — апавядае Надзея Аляксандрауна. — У час накармiць, напаiць, стойла пачысцiць, грывы, хвасты распутаць... Жарэбчыкау трэба выхоуваць, каб матку не крыудзiлi, каб строгае слова чалавечае разумелi. Ласку, дабрыню яны адразу адчуваюць. — А не цяжка гэта вам? — Ну што ты! Я без працы жыцця не уяуляю. Тут i душу адвяду, пагавару з iмi, паплачу, пасмяюся з iх, спевы iхнiя паслухаю. Калi яны у настроi — iржуць вельмi хораша. У стойлах пафыркiвалi конi, усе пяць, фатаграфii якiх красавалiся у кабiнеце дырэктара. Для кожнай у Надзеi Аляксандрауны было прыпасена ласкавае слова. I кожная спрабавала мордай утыркнуцца у рукаво знаемай фуфайкi "роднага" iм чалавека.
|
|
|
Back
to main menu of WWW Belarus |
(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved. |
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |