|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
Выходзiць
з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ
з лiпеня 1996 года
|
Крымiнальная хронiка Замест рыбы — граната (23.09.97) З незвычайным "уловам" вярнууся з рыбалкi 60-гадовы мiнчанiн. Пайшоу чалавек ранiчкай на канал, что побач з яго домам па 2-iм завулку Баграцiена, закiнуу вуду, агледзеуся наукол i убачыу ледзь не пад нагамi... гранату Ф-1, якую звычайна называюць "лiмонкай". З небяспечнай знаходкай прыспешыу у мiлiцыю. Эксперты прызналi баяздольнасць гэтага "карася", якога саперы адвезлi падалей ад горада i узарвалi. Вiктар Федаровiч. З нажом — на судовых экспертау (23.09.97) Сапраудную разьню на сваiм рабочым месцы учынiла 38-гадовая гамельчанка. Працавала яна санiтаркай у... бюро судова-медыцынскай экспертызы. На пачатку працоунага дня ад раз'юшанай жанчыны, у руцэ якой быу нож, пацярпелi чатыры супрацоунiкi гэтага бюро: два судмедэксперты, фельчар i вадзiцель. Адзiн з раненых памер праз тры гадзiны у бальнiцы. Злачынца ж кiнулась у бягi, але яе затрымалi на вакзале. Па папярэдняй iнфармацыi кроу пралiлася з-за узнiкшай сваркi. Вiктар Федаровiч. Пераклад з рускай мовы Жанны Вашкевiч. |
|
|
Back
to main menu of WWW Belarus |
(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved. |
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |