Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке
IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

WWW Belarus: Вечерний Минск


Маленькiя — удаленькiя, а вялiкiя — залатыя (18.09.97)

9 верасня наша газета пiсала пра унушальную перамогу юных беларускiх кiкбаксерау на Кубку свету сярод юнiерау, якi праходзiу у Венгрыi. А учора мы даведалiся пра новы поспех беларускiх спартсменау. На гэты раз — на першынстве свету сярод юнiерау, якое закончылася у ауторак у Маскве. Нагадаю, што у Венгрыi сабралiся спартсмены з 18 краiн, у Маскве ж — з 31! Усяго удзельнiкау было 380, i толькi дзесяць з iх — нашы. Тым не меньш зборная каманда Беларусi прывезла з першынства свету па кiкбоксiнгу сярод юнiерау 3 залатыя, 4 сярэбраныя i 7 бронзавых медалеу!

"Золата" у раздзеле "фул-кантакт" заваявау Дзмiтрый Шакута (54 кг), а "серабро" у тым жа раздзеле — Андрэй Жураукоу (91 кг). Фул-кантакт — гэта калi у баi дазваляюцца любыя удары. 4 медалi (залаты, сярэбраны i два бронзавыя) здабыла Марыя Бусыгiна у мяккiх i жорсткiх стылях са зброяй i без.

А Таццяна Кажэунiкава заваявала "золата" у жорсткiм стылi i "бронзу" у лайт-кантакце (тут жорсткiя удары забаронены). Вольга Валянцiнава выканала сольную кампазiцыю у мяккiм стылi i атрымала сярэбраны медаль. Усiм гэтым хлопцам i дзяучатам ад 16 да 18 гадоу, i усе яны, акрамя магiлеучанiна Жураукова, выхаванцы мiнскага клуба "Кiк-Файтер".

Самыя юныя у камандзе дзевяцiгадовыя блiзняты Маша i Паша Пекарчыкi прыехалi дамоу кожны з бронзавым медалем. Яны выконвалi сольныя кампазiцыi у жорсткiм стылi са зброяй. Iх старэйшы брат Алеша, яму 14 год, атрымау дзьве "бронзы" за кампазiцыi у мяккiм стылi i са зброяй. А залаты у жорсткiм стылi са зброяй у яго "адабрау" 16-гадовы амерыканец Джымi Фэн. Годны, трэба сказаць, сапернiк. Справа у тым, што Джымi ужо летась быу чэмпiенам свету сярод дарослых i да таго ж паспеу зняцца у трох галiвудскiх фiльмах. Так што Аляксею дастауся "някрыудны" сярэбраны медаль. Насупраць, ганарыцца iм можна.

Да кiкбоксiнга i тайландскага бокса абуджаецца у апошнi час вялiкая цiкавасць. Гэта першынство свету сярод юнiерау было першым, але арганiзавалi яго вельмi салiдна. Праходзiла яно у Палацы "Дружба" спорткомплекса "Лужнiкi". Старшыней аргкамiтэта быу вiцэ-мэр Масквы Валерый Шанцау, удзельнiчалi у арганiзацыi вiцэ-старшыня Алiмпiйскага камiтэта Расеi Генадзь Алешын i нават... Iосiф Кабзон! На пачатку лiстапада у Маскве будуць арганiзаваны паказальныя выступленнi, як i належна пасля буйных спаборнiцтвау. Са сваiмi сольнымi кампазiцыямi туды запрошаны Марыя Бусыгiна, Вольга Валянцiнава i Аляксей Пекарчык.

Ну а у Мiнску спартсменау з "Кiк-Файтэра" i iншых клубау сталiцы можна будзе убачыць на Кубку горада у канцы кастрычнiка, сказау прэзiдэнт Беларускай федэрацыi кiкбоксiнга i тайландскага бокса Яуген Кацельнiкау.

Жанна Вашкевiч.

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Тэхнiчнае забeспячэнне Дзмiтры Зелянер.
 

Back to main menu of WWW Belarus
Пiшыце нам зараз: admin@belarus.net

(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information