|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
Выходзiць
з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ
з лiпеня 1996 года
|
Гiсторыя... у чаравiках (08.09.1997)
Аказалася, штуршком для пачатку збiрання быу артыкул у "Комсомольской правде", якi яна прачытала трынаццаць год таму. У iм распавядалася пра калекцыю мiнiяцюрнага абутку Таццяны Шостак з Днепрапятроуска. З таго часу, як гаворыць Людмiла Iванауна, яна проста "захварэла" i паусюдна стала прыглядацца, шукаць мiнiяцюрны абутак любых мадэляу. Разам з тым збiрала выразкi з газет i часопiсау, паштоукi, карыкатуры, у якiх хоць неяк упамiнауся абутак. Дарэчы, Людмiла Iванауна з першых хвiлiн разгледзела сярод мноства прадметау на маiм рабочым стале наклейку на каляндарнай падстауцы. Я на яе i увагi асаблiвай не звяртала. Ну, плыве сабе забаунае качаня па блакiтным возеры у драуляным башмаку. Аказалася, правiльна ен называецца сабо. У калекцыi мiнчанкi Людмiлы Конахавай есць што заугодна: лапцi i галешы, туфлi i макасiны, чаравiкi i боцiкi, красоукi i басаножкi, чунi, чувякi i валенкi з самых розных матэрыялау -- ад гумы да крышталю. Бадай, толькi маленечкiя ажурныя туфлiкi з найтанчэйшага крышталю служаць дзеля асалоды вачэй, астатнiя прадметы можна прыстасаваць на патрэбу. Вось, напрыклад, фарфоравы бот з кветкай -- у яго можна паставiць алоукi; чаравiк на ролiках -- тачылка; драуляны сабо -- адкрывалка. Попельнiц, iгольнiц, бiруляк наогул вялiкае мноства. А якiя арыгiнальныя букеты, зiмовыя у тым лiку, можна прыдумаць i прыладкаваць у нязвыкла-туфляныя "вазы"! З альбома Людмiлы Конахавай можна пра многае даведацца з гiсторыi абутку. Напрыклад, у 17--18 стагоддзях "вярхi" у Еуропе насiлi пулеты -- туфлi з доугiмi насамi, якiя даходзiлi часам да 60--70 см. Каб насы туфляу не замiналi пры хадзьбе, iх прышпiльвалi да бранзалета каля калена. Паглядзеушы на ногi, адразу можна было вызначыць сацыяльнае становiшча уладальнiка. У Францыi у сярэднiя вякi сялянам i мяшчанам дазвалялася насiць толькi кароткiя туфлi, дваранам -- да пауметра, для каралеускай жа сям'i даужыня абутку не абмежвалася. А выраз "жыць на шырокую нагу" нарадзiуся яшчэ у эпоху Адраджэння, калi у моду багацеяу увайшоу абутак з шырокiмi насамi. Цiкава, што пры раскопках Мiнскага замчышча было знойдзена немала абутку: элегантныя туфлi з адкрытымi выцягнутымi насамi, якiя закрывалi шчыкалатку i былi зручныя у нашэннi; сцiплыя паубоцiкi-макасiны, кроеныя з аднаго кавалка скуры; расшытыя мяккiя боты, пэуна, надта дарагiя. Абутак гэты захоуваецца у археалагiчным музеi Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Цяпер мы носiм абутак у асноуным канвеернай вытворчасцi. А у былыя ж вякi нават простым людзям абутак шылi iндывiдуальна, зараз жа мы неяк знiвелiраваныя. Можа, таму талковы шавец i шанавауся, што стварау камфорт пры хадзьбе. Цяпер жа мы нярэдка гаворым "ногi баляць так, што аж сэрца сцiскаецца"! Вялiкая гэта справа -- зручны абутак. Вiдаць, таму яго мiнiяцюрныя узоры збiраюць калекцыянеры, выкарыстоуваюць у рэкламных мэтах розныя гандлевыя кампанii. Па Маскве вось раз'язджае ауто-красоука, па Бельгii башмак-"Пежо"... Людмiла Iванауна мае перапiску i абмен экспанатамi з калегамi-калекцыянерамi з Расеi i Украiны, а вось цi есць такiя на Беларусi -- не ведае. Марыць знайсцi аднадумцау i наладзiць выставу, каб паказаць свет абутку у мiнiяцюры. "Абутак", якi вы бачыце на здымку, -- толькi невялiкая частка калекцыi, у якой больш за дзьве сотнi экзэмплярау. На кожны бот цi туфлiк заведзена "дасье". Да прыкладу, вось што занатавана у каталозе пра лупаты i зiркаты башмак на пярэднiм плане фота: "N 83. Красоука высокая. Чырвоная, з адарванай падэшвай. Пластмаса (упакоука для вiтамiнау). Выраблена у Кiтаi, купленая у Смаленску. Падорана Ларысай Жураулевай. Чэрвень 1994 года". Я спыталася у Людмiлы Iванауны, цi не цяжка ей матэрыяльна папауняць калекцыю, i цi не лепш патрацiць грошы на сапраудны абутак? Яна у адказ усмiхнулася: "У калекцыi нямала падораных рэчау. Прычым з розных краiн. I яны ствараюць такую цудоуную ауру у кватэры! Ведаешь, што такi "калекцыйны" падарунак шукалi менавiта для цябе".
|
|
|
Back
to main menu of WWW Belarus |
(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved. |
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |