Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке
IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

WWW Belarus: Вечерний Минск


 

I ў Румынii жывуць беларусы (16.02.98)

У Мiнiстэрстве замежных справаў адбылося пасяджэнне калегii, у iм удзельнiчалi беларускiя паслы, якiя акрэдытаваныя у шэрагу замежных краiн. Да вашай увагi — iнтэрв'ю з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Беларусi ў Румынii Анатолем Бутэвiчам.

— Анатоль Iванавiч, вы упершыню займаеце пасаду пасла?

— У 1996 годзе ў Румынii адкрылася наша амбасада, да гэтае пары там знаходзiлася толькi Генеральнае консульства. Работы стала яшчэ болей, i замест Часовага Паверанага ў справах Беларусi 18 снежня 1997 года загадам Прэзiдэнта я быў прызначаны паслом. Мэта мая i яшчэ чатырох супрацоўнiкаў амбасады — развiваць супрацоўнiцтва памiж нашымi краiнамi па ўсiх напрамках. Умовы працы ў гэтай краiне добрыя, амбасада займае невялiкi асабняк у цэнтре Бухарэста.

— Вы не першы год займаецеся дыпламатыей, Ды й на Беларусi раней працавалi мiнiстрам друку i культуры. Што са свайго вопыту вы выкарыстоўваеце на новай пасадзе?

— Дагэтуль я працаваў Генеральным консулам у Гданьску. Там ужо былi закладзены традыцыi, я iх толькi памножыў. Гэта адзначыў i польскi бок, там былi задаволены тым, як консульства працуе. Натуральна, пасля таго, як я вывучыў усе палажэннi, законы, акты гэтай дзейнасцi, то выкарыстоўваю ўсё i ў Румынii. Што ж датычыцца працы ў галiне культуры, дык мне было б сорамна гэтую блiзкую i родную для мяне справу не актывiзаваць у гэтай краiне. Першае, што жадаю зрабiць — гэта дапамагчы беларускаму часопiсу "Полымя" надрукаваць нумар, прысвечаны румынскай лiтаратуры.

— У Румынii ёсць беларусы, наша дыяспара?

Нам вядомая толькi невялiкая група — чатыры беларускiя студэнты вучацца ва унiверсiтэце. У Бухарэсце мала беларусаў, пераважная большасць iх жыве ў iншых гарадах i весках. Гэта ў асноўным тыя, хто па розных прычынах раней паехалi з Беларусi i ўжо з'яўляюцца грамадзянамi Румынii. Тым не менш мы будзем арганiзоўваць выставы, канцэрты артыстаў з Беларусi, iншыя сумесныя беларуска-румынскiя акцыi. Галоўнае — знайсцi спонсараў, гэтак жа, як мы ранейшым часам знайшлi iх у Польшчы, тады можна зрабiць шмат карысных справаў. Дарэчы плануем супрацоўнiчаць у гэтым пытаннi з амбасадамi Расii i Украiны, а таксама з амбасадай Румынii на Беларусi.

— Вы ўжо вывучылi грамадскi i палiтычны клiмат у Румынii, у прыватнасцi, адносiны да Беларусi?

— Пакуль што толькi па публiкацыях у прэсе. Становiшча ў гэтай краiне няпростае, яна знаходзiцца ў стане пэўнага крызiсу, ёсць таксама складанасцi ў рабоце урада, якiя звязаныя са зменай шэрага мiнiстраў. Адносiны ж да Беларусi велмi добрыя i ў простага народа, i ў урада, ёсць жаданне даведацца пра Беларусь больш i супрацоўнiчаць з ёю. Бухарэст — вельмi спакойны i прыгожы горад, i, нягледзячы на тое, што тут жывуць два з паловай мiльёна чалавек, мiтусьнi не ўбачыш, ды й уначы можна гуляць спакойна.

— У эканомiцы Беларусi ў гэтым годзе экспарт лiчыцца прыярытэтным напрамкам. Што вы збiраецеся рабiць з гэтай нагоды?

— Тавараабарачэнне у Беларусi з Румынiяй летась павялiчылася да 35 мiльёнаў доларау i сальда — дадатнае. У гэтых адносiнах дзеля развiцця ў перспектыве шмат што зрабiў мой папярэднiк Мiкалай Бузо. Сёлета мы будзем падтрымлiваць яго праекты, у Беларусi ўжо ёсць што запрапанаваць Румынii i наадварот. У румынскiх фiрмау ёсць попыт не толькi на прыборы побыту, але й па больш сур'ёзнай наменклатуры беларускiх тавараў. Напрыклад, яны хочуць купляць БелАЗы i запчасткi да iх. У Мiнску я планую сустрэчы з беларускiмi прамыслоўцамi i фiрмамi, каб назбiраць пакет заказаў для румынскага боку. Увогуле, праца чакае мяне няпростая, адказная, але тым жа часам i ганаровая.

Галiна Яфiмава.

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
 

Back to main menu of WWW Belarus
Пiшыце нам зараз: admin@belarus.net

(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information