|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
Выходзiць
з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ
з лiпеня 1996 года
|
Рынак супраць новага падатку (4.02.98 г.)
Пераканаушыся, што гэты рынак не працуе, мы вырашылi паехаць на Камароускi. Як там справы? Тут быу працоуны дзень, прауда, там, дзе раней гандлявалi рэчамi прыватныя прадпрымальнiкi, рады былi пустыя. На пытанне: "Што усе ж такi адбываецца?" адна з жанчын, што стаяла сярод натоупу, адказала: "Бастуем!". З гутаркi з былой загадчыцай атэлье, а зараз прыватным прадпрымальнiкам Алай Шпакоускай даведалiся, што не працуюць яны таму, што салiдарныя з прадпрымальнiкамi, якiя абвясцiлi аб бестэрмiновым спыненнi гандлю з 1 лютага. — На гэтым рынку, — растлумачыла Ала Уладзiмiрауна, — сярод тых, хто гандлюе рэчамi, вельмi шмат iнвалiдау i ветэранау. Я таксама iнвалiд. За месяц мы плацiм 2 мiльены рублеу за месца, 1 мiльен — за кантэйнер, 1 мiльен 250 тысяч — падаткi. Я кожны месяц раблю справаздачу для падатковай iнспекцыi. Новае падаткаабкладанне нам не адолець. Значыцца, давядзецца пакiнуць працоуныя месцы i iсцi на бiржу працы. Але хiба ж гэта выйсце? Мне 45 гадоу, у мяне непауналетнi сын, ды i дачцэ трэба дапамагчы, бо яна адна выхоувае дзiця. Такiх як я — многа... Па тэлефоне я папрасiла старшыню беларускага савета прафсаюза "Садружнасць" Алега Аляксандравiча Бортнiкава пракаменцiраваць сiтуацыю, што склалася на Беларусi. Паводле яго словау, усе пачалося з таго, што абурыушыся падатковымi новаувядзеннямi, арганiзацыйная група падрыхтавала лiст пратэсту супраць падвойнага падаткаабкладання прадпрымальнiкау, пад якiм падпiсалiся 5180 чалавек, i накiравала яго у Вышэйшы гаспадарчы суд, Канстытуцыйны суд i Мiнiстэрства прадпрымальнiцтва i iнвестыцый. Якое, дарэчы, i звярнулася у Савет Мiнiстрау з хадайнiцтвам аб адмене вызначаных метадычных зазначэнняу Дзяржаунага падатковага камiтэту, што датычацца абкладання падаткамi прадпрымальнiкау без утварэння юрыдычнай асобы. Першы вiцэ-прэм'ер Петр Пракаповiч дау адпаведным ведамствам 10 дзен на вырашэнне гэтага пытання.
Прадпрымальнiкi ж па-ранейшаму прытрымлiваюцца iншай думкi. Таму i 2 i 3 лютага у Мiнску, Магiлеве, Вiцебску, Гродне, Гомелi, Брэсце, Оршы, Баранавiчах, Пiнску, Полацку, Наваполацку i Светлагорску рэчавыя рынкi бяздзейнiчалi. Раiса Адынец. P.S. Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка абвясцiу, што ен спынiу усе аперацыi, звязаныя з дэклараваннем даходау. Магчыма, супярэчнасцi, што узнiклi, будуць вырашаны адпаведным загадам галавы дзяржавы, якi, згодна са словамi Прэзiдэнта, будзе падрыхтаваны на працягу тыдня. На здымках:
прыватны прадпрымальнiк Ала
Шпакоуская; на Камароускiм
рынку рады для гандлю рэчамi
пакуль пустыя. |
|
|
Back
to main menu of WWW Belarus |
(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved. |
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |