|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
Выходзiць
з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ
з лiпеня 1996 года
|
У "Сьвята" кожны дзень — свята (6.02.98 г.) Калi на сцэне беларускi дзяржауны ансамбль народнай музыкi "Сьвята" — гэта сапрауднае свята. Энергiя i талент артыстау перадаюцца гледачам. Ужо пасля першага нумару у зале не застаецца нiводнага сумнага твару. I часта гледачы, якiя праводзяць са сцэны артыстау, апладзiруюць iм стоячы.
"Свята"... Слова гэтае звязана як з культурай, так i з прыродна-працоуным цыклам, у якiм неад'емнай часткай зауседы была народная музыка — i песнi, i танцы. Ансамбль "Сьвята" — першы на Беларусi прафесiянальны фальклорны калектыу гэтага жанру. У асноуным канцэртная праграма ансамбля, якi на працягу 13 гадоу узначальвае заслужаны артыст Беларусi Васiль Купрыяненка, будуецца на мелодыях беларускага Палесся. Музыка i песнi выконваюцца на старажытных i традыцыйных музычных iнструментах з захаваннем спосабу i каларыту гучання. Спалучэнне музыкi, песень i танцау дало магчымасць ствараць выдатныя праграмы, якiя цудоуна успрымаюцца гледачамi як на радзiме, так i далека за яе межамi. Ансамбль "Сьвята" не аднойчы прымау удзел у мiжнародных фестывалях мастацтвау, выступау з канцэртамi у Канадзе, Аустрыi, Германii, Iталii, Iндыi, Карэi... Нядауна ен вярнууся з паездкi па Кемераускай вобласцi Расii, дзе выступiу з чатырма канцэртамi. А мiнчане могуць стаць удзельнiкамi яскравага народнага свята, паглядзеушы канцэрт ансамбля 11 лютага у канцэртнай зале Белдзяржфiлармонii. Авенiр Вайнштэйн.
|
|
|
Back
to main menu of WWW Belarus |
(c) Copyright (c) 1996-1997 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved. |
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |