Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

 

04 МАРТА 1998 г.

Дэфiцыт увагi не залежыць ад дэфiцыту сродкаў

Мiнгарвыканкам разгледзеў вынiкi работы са зваротамi грамадзян у органы дзяржаўнай улады за мiнулы год. Пра тое, як там ставiлiся да просьбаў i заяў мiнчан, мы папрасiлi расказаць загадчыцу аддзела пiсьмаў i арганiзацыi прыёму грамадзян Мiнскага гарарвыканкама Г. Ерамцову. Вось што паведамiла Галiна Андрэеўна.

-- Летась да нас паступiлi 7006 пiсьмовых зваротау гараджан, 1511 мiнчан прынялi кiраунiкi гарвыканкама i супрацоўнiкi аддзела пiсьмаў. Рост у параўнаннi з 96-м годам -- 11 працэнтаў. Старшыня Мiнcкага гарвыканкама Уладзiмiр Ярмошын прыняў 106 гараджан.

-- Якiя праблемы у мiнчан асаблiва надзённыя?

-- Найбольш вострай застаецца жыллёвая, што i ставiць яе на першае месца па колькасцi зваротаў. У агульным патоку жыллёвыя пытаннi склалi 52,2 працэнта i тычылiся капiтальнага рамонту, выдзялення крэдытаў, пераразлiку субсiдый, набыцця кватэр, iндывiдуальнага i кааператыўнага будаўнiцтва. Вельмi хвалююць мiнчан асваенне зямельных участкаў, транспартнае абслугоўванне, прапiска i перапрапiска, сацыяльная абарона.

З 3123 зваротаў, узятых на кантроль, 1189 (38 працэнта) вырашаны станоўча. 121 сям'i палепшаны жыллёвыя ўмовы, 29 -- заменены кватэры, пяцёра -- расселены, 12 грамадзянам выдзелены стаянкi пад асабiсты транспарт.

Адзначу, што жыхароў сталiцы цiкавяць не толькi асабiстыя праблемы. Напрыклад, мiнчане Дзянiсаў, Пехаў, Крот ўносiлi прапановы па добраўпарадкаванню тэрыторый i ўтрыманню паркаў, плошчаў, сквераў. Святазельская, Абрамовiч, Махнач -- па наладжванню будаўнiцтва i рабоце мiнi-рынка.

Цяпер -- аб грамадскiх сродках руху. Хаця ў мiнулым годзе упраленнем транспарту i сувязi прыняты меры па паляпшэнню абслугоўвання насельнiцтва, скаргаў i зваротаў было больш за 150. Яны закранаюць усё тыя ж пытаннi -- графiкi руху i культуру абслуговання пасажыраў.

У 1996 годзе такiх заяў было менш -- 144. Гэта паказвае, што транспартным упраленнем не скарыстаны ўсе магчымасцi, не прыцягваюцца камерцыйныя структуры, слаба задзейнiчаны аўтатранспарт прадпрыемстваў i арганiзацый. Аднак скаргi на адсутнасць культуры у кантралёра, iншых работнiкаў транспартнай службы, на незахоўванне графiка руху не засталiся без увагi. Усе яны правераны, да парушальнiка прыняты адпаведныя захады. У прыватнасцi, пакараны службовыя асобы за прысваенне часткi выручкi, парушэнне графiку руху, нетактоўныя паводзiны.

Павiнна адзначыць, што ёсць галiны гарадской гаспадаркi, дзе выразна вiдаць зрухi у лепшы бок. У якасцi прыкладу прыгадаю дзеяннi работнiкаў сацыяльнай сферы. Меры, прымаемыя упраленнем сацыяльнай абароны, дазволiлi скарацiць колькасць зваротаў па пытаннях сацзабеспячэння. Нягледзячы на эканамiчныя цяжкасцi, упраленнем сацабароны на гэты год заключаны дагавор з Барысаўскiм заводам на набыццё аўтамабiля "Ака" для iнвалiдаў.

Вядома ж, часта скаргi ўзнiкаюць з-за бяздзеяння работнiкаў на месцах. Напрыклад, калi ў ЖЭСе альбо ў ЖРЭА "цягнуць гуму" з вырашэннем бытавых, гаспадарчых або iншых пытанняў "мясцовага" характару, чалавеку не застаецца iншага выбару, як iсцi "наверх". Хаця, вядома, з-за дэфiцыту бюджэтных сродкаў, старага абсталявання, сантэхнiкi можна вырашыць далёка не ўсё. Хачу спадзявацца, што гэта разумеюць i тыя, хто звяртаецца за дапамогай альбо з прапановай да ўлады.

Гутарыў Вiктар Iваноў.

Дайджэст беларускiх артыкулау

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннаго варыянта газеты "Вечерний Минск"
Мiкалай Iльюшэнка
vm@nsys.by
Тэхнiчнае забеспячэнне - Святлана Велiчка.
Кiраунiк Web-аддзела - Кацярына Карвацкая.

«Вечерний Минск» капiрайт © 1996-1997 Усе правы абароненыя. Перадрукоука толькi з дазволу редакцыi.
Copyright (c) 1996-1998 «Vecherny Minsk» All right reserved. 




ntp_banner.jpg (14019 bytes)


Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information