Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

 

04 МАРТА 1998 г.

Новае аблiчча Залатой Горкi

Мiнск старэе. Праблема рэканструкцыi жыллёвага фонду сталiцы становiцца ўсё больш актуальнай. Таму зразумела, што апублiкаваная ў нашай газеце iнфармацыя аб тым, што iнстытут "Белжылпраект" распрацаваў план рэканструкцыi квартала Залатая Горка ў межах вулiц Казлова, Платонава, Гiкалы i праспекта Ф. Скарыны, зацiкавiла многiх чытачоў.

Удакладнiм, што гаворка iшла пра магчымыя варыянты рэканструкцыi, а ўсяго iх было дванаццаць. I вось нядаўна Камiтэт архiтэктуры, горадабуданiцтва i землеўпарадкавання Мiнскага гарвыканкама зацвердзiў канчатковы, лепшы з дванаццацi прадстаўленых праектаў. Як жа будзе мяняцца аблiчча Залатой Горкi ў ходзе яго ажыццялення? Пра гэта расказвае намеснiк дырэктара iнстытута па архiтэктуры Уладзiмiр Стрыхар.

-- Квартал займае плошчу 61 гектар, на яго тэрыторыi размешчаны 4,5 тысячы кватэр агульнай плошчай 343 тысячы квадратных метраў, -- расказвае Уладзiмiр Леанiдавiч. -- Тут жа размешчаны помнiкi архiтэктуры XIX стагоддзя -- царква Святога Аляксандра Неўскага i касцёл Святога Роха. Частка дамоў -- фронт забудовы праспекта Ф. Скарыны i вулiцы Казлова -- гэта для Мiнска архiтэктурная каштоўнасць. А дамы часоў будаўнiцтва 50--70-х гадоў, як правiла, вызначаюцца спрошчанасцю i стэрэатыпнасцю. Гэта вынiк жорсткiх патрабаванняў i абмежаванняў у праектаваннi. Раён -- цэнтр сталiцы, яе, так бы мовiць, твар. Яго неабходна зрабiць больш прывабным. Iнстытут працаваў над планам рэканструкцыi з 1993 года.

Для правядзення рэканструкцыi раёна Мiнгарвыканкам, Савецкi райвыканкам, iнстытут "Белжылпраект", банк "Пошук" i АП "Мiнскрамбуд" стварылi закрытае акцыянернае аб'яднанне "Рэканструкцыя i будаўнiцтва". Перад iм цяпер стаiць, бадай што, самая складаная частка задачы -- прыцягнуць iнвестыцыi.

-- Вiдаць, рэканструкцыя мае на мэце значнае змяненне аблiчча квартала?

-- На скрыжаваннi вулiц Чырвоназорнай i Залатой Горкi будзе пабудаваны гасцiнiчны комплекс з падземнымi гаражамi i аўтастаянкай. Iстотна зменiцца тэрыторыя каля касцёла Святога Роха. Тут утворыцца плошча, вакол якой будзе ўзведзены комплекс будынкаў. У iх размесцяцца офiсныя памяшканнi, службы, неабходныя для правядзення мерапрыемстваў у касцёле, невялiкiя творчыя майстэрнi.

Значна рэканструяваны будзе бульвар Луначарскага. Так, да тарцовых фасадаў старых пяцiпавярховак будуць прыбудаваны дадатковыя жылыя секцыi. Больш сучасныя дзевяцiпавярховыя дамы па вулiцы Платонава набудуць дванаццацiпавярховыя стакi. Увогуле, лiтаральна ўсе аб'екты квартала падлягаюць мадэрнiзацыi. Палепшыцца сiстэма дарог, у дварах з'явяцца аўтастаянкi, у тым лiку каля ЦУМа -- крытая.

У вынiку правядзення рэканструкцыi мяркуецца павелiчэнне агульнай плошчы жылога фонду на 95,5, нежылога -- на 27,3 тысячы квадратных метраў.

-- Такiя маштабныя пераўтварэннi з ушчыльненнем забудовы пацягнуць, вiдаць, за сабой знос некаторых будынкаў?

-- Некаторыя старыя пабудовы часткова будуць разабраны. Гэта розныя тэхнiчныя i дапаможныя памяшканнi.

-- Тыя самыя "сталiнкi", што ўяляюць сабой архiтэктурна-горадабудаўнiчую каштоўнасць, вiдаць, не падлягаюць рэканструкцыi?

-- Паводле планiровачнага рашэння кватэры ў гэтых дамах адпавядаюць сённяшнiм патрабаванням. Калi яны i будуць рэканструяваны, дык зусiм нязначна. У некаторых дамах будуць надбудаваны мансарды, магчыма недзе будзе перапланаванне. Але знешняе аблiчча дамоў мяняцца не будзе.

-- У свой час iшла гаворка аб тым, што памяшканнi на першых паверхах жылых дамоў у густанаселеных раёнах i дамах, што прылягаюць да вулiц з iнтэнсiўным рухам, няблага было б аддаць пад магазiны i офiсы.

-- У дамах, што выходзяць на праспект Скарыны i вулiцу Казлова, першыя паверхi заняты магазiнамi, адмiнiстрацыйнымi i службова-бытавымi памяшканнямi. Размяшчэнне аб'ектаў гандлю, грамадскага харчавання i бытавога абслугоўвання прадугледжваецца таксама ў нiжнiх паверхах i прыбудовах праектуемых жылых дамоў, што падлягаюць рэканструкцыi, ўздож вулiц Залатая Горка, Чырвоназорная, Гiкалы i бульвара Луначарскага.

-- Вялiкая праграма патрабуе i немалых тэрмiнаў такiх работ. Ды й грошы спатрэбяцца значныя?

-- Праект разлiчаны на дваццаць гадоў. Дарэчы, макет рэканструкцыi раёна можна ўбачыць у будынку Савецкага райвыканкама. Што тычыцца фiнансавання, дык мяркуецца прыцягнуць усе магчымыя крынiцы: ад iнвестара -- фiзiчных i юрыдычных асоб -- да выпуску акцый. Дарэчы, жыхары раёна напачатку змогуць быць адзiнымi пакупнiкамi акцый i па мiнiмальных цэнах. Жыхары iншых раёнаў будуць мець тое, што застанецца.

Гутарыў Юрый Гламаздзiн.

Дайджэст беларускiх артыкулау

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннаго варыянта газеты "Вечерний Минск"
Мiкалай Iльюшэнка
vm@nsys.by
Тэхнiчнае забеспячэнне - Святлана Велiчка.
Кiраунiк Web-аддзела - Кацярына Карвацкая.

«Вечерний Минск» капiрайт © 1996-1997 Усе правы абароненыя. Перадрукоука толькi з дазволу редакцыi.
Copyright (c) 1996-1998 «Vecherny Minsk» All right reserved. 




ntp_banner.jpg (14019 bytes)


Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information