|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
Выходзiць
з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года
| 10 МАРТА 1998 г. |
| Не ведау
зайздрасцi, не прагнуу славы...
"Аддаць усе людзям" -- гэта назва аднаго з вершау i дэвiз жыцця Станiслава Шушкевiча, натхненага майстра слова, рамантыка i жыццялюба. Ен прыйшоу у беларускую лiтаратуру у 20-я гады поуным веры у будучае, радаснага адчування перамен. У 1924 годзе у газеце "Савецкая Беларусь" з'явiуся першы нарыс Станiслава Шушкевiча, а неузабаве у часопiсе "Малады араты" было надрукавана некалькi яго вершау. У 1926 годзе малады паэт стау членам лiтаратурнага аб'яднання "Маладняк". Яго паэзiя ужо тады звяртала на сябе увагу шчырай усхваляванасцю. У 1934 годзе Станiслау Шушкевiч скончыу крытыка-творчую секцыю, створаную пры лiтаратурным факультэце Мiнскага педагагiчнага iнстытута. Тады ж выйшау яго першы зборнiк вершау. Да друку быу падрыхтаваны i другi, якi, аднак, не убачыу святло: у 1936 годзе Станiслау Шушкевiч быу рэпрэсiраваны. Амаль дваццаць гадоу знаходзiуся ен далека ад роднай Беларусi, "нягод адведау поунай мераю"... У Сiбiры яму давялося авалодаць многiмi прафесiямi: быу геолагам, працавау на лесасплаве... У думках i снах не аднойчы накiроувауся ен туды, дзе прайшло яго дзяцiнства басаногае, дзе "гаi салауiныя, на кожным кроку крынiцы гаючыя". Але толькi у 1956 годзе, пасля рэабiлiтацыi, здолеу убачыць родныя мясцiны. Нягледзячы на увесь цяжар жыцця у няволi, беларускi лiтаратар Станiслау Шушкевiч не азлобiуся, не разупэунiуся у людзях. Аднак на добрым сэрцы ад перажытага засталiся сляды. Мае сэрца "дашчэнту пакалечана" -- пiсау ен. Але яно не стала халодным, эгаiстычным, -- наадварот, у iм абвастрылася пачуцце спагадлiвасцi, яно набыло здольнасць быць "вiдушчым". Пасля вяртання на радзiму да яе звяртаецца паэт з пранiкненымi словамi: Зноу пабачыу цябе, Беларусь, Станiслау Шушкевiч выдау больш за дваццаць кнiг. Вядомы раней у асноуным як паэт-лiрык, на новай творчай хвалi ен праявiу талент гумарыста, мемуарыста, публiцыста, перакладчыка. За iм замацавалася слава аднаго з вядучых беларускiх дзiцячых пiсьменнiкау. Ен прагнуу дзейнасцi, любiу людзей. Святло i молада гучау яго голас, нездарма Рыгор Барадулiн зауважыу, што маладосцi радкоу Станiслава Шушкевiча могуць пазайздросцiць многiя маладыя паэты. I сам паэт гаварыу, што у яго маладыя сэрца i душа -- ен паутарау гэта у шэсцьдзесят, семдзесят, у восемдзесят гадоу. Селета яму споунiлася б дзевяноста... Не ведау Станiслау Шушкевiч зайздрасцi, не прагнуу славы. Яго творы уключаюцца у анталогii, вывучаюцца, шырока прадстаулены яны у дашкольных i школьных хрэстаматыях. Ен пiсау: Узяу бы у сонца яркiя праменнi I гэта яму удавалася. Бо сонечным быу талент пiсьменнiка. Маргарыта Яфiмава. |
| Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску. |
| Рэдактар электроннаго
варыянта газеты "Вечерний Минск"
Мiкалай Iльюшэнка vm@nsys.by |
Тэхнiчнае забеспячэнне - Святлана Велiчка. Кiраунiк Web-аддзела - Кацярына Карвацкая. |
«Вечерний
Минск» капiрайт © 1996-1997 Усе правы абароненыя.
Перадрукоука толькi з дазволу редакцыi.
Copyright (c) 1996-1998 «Vecherny Minsk» All right
reserved.

Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |