Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

 

09 МАРТА 1998 г.

Ен ведау Джорджа Вашынгтона

У Мiнскiм дзяржауным лiнгвiстычным унiверсiтэце прайшло пасяджэнне з нагоды 240-годдзя з дня нараджэння Юлiяна Урсына Нямцэвiча (1758--1841) -- пiсьменнiка, паэта, гiсторыка, дзяржаунага i культурнага дзеяча, якi пакiнуу прыкметны след у культуры Беларусi. У пасяджэннi прынялi удзел выкладчыкi унiверсiтэта i члены таварыства "Загараддзе" -- нараджэнцы Брэстчыны, радзiмы Нямцэвiча. Дацэнт О. Судлянкова расказала пра драматычны лес пiсьменнiка, якi быу паплечнiкам i сябрам Тадэуша Касцюшкi. Пасля паустанняу 1794 i 1831 гадоу Нямцэвiчу давялося падоугу жыць у выгнаннi.

У Злучаных Штатах ен пазнаемiуся з Томасам Джэферсанам, Джонам Адамсам i iншымi знакамiтымi асобамi. Пяру Ю. Нямцэвiча належыць адна з першых бiяграфiй Джорджа Вашынгтона, заснаваная на уражаннях ад асабiстых сустрэч пiсьменнiка з заснавальнiкам амерыканскай дзяржавы. Ен -- аутар шматлiкiх камедый, раманау, паэтычных творау, напiсаных па звычаях той эпохi на польскай мове.

Кастусь Цвiрка, галоуны рэдактар выдавецтва "Беларускi кнiгазбор", падзялiуся творчымi планамi, у якiя уваходзiць i публiкацыя тома творау Ю. Нямцэвiча, прачытау свой пераклад адной з "Гiстарычных песняу" паэта. Эмацыянальным быу расповiд Н. Лiпко пра лес сядзiбы Нямцевiчау у весцы Скокi пад Брэстам, дзе зараз плануецца адкрыць "Галерэю знакамiтасцяу Брэстчыны".

Вольга Карнялюк.

Дайджэст беларускiх артыкулау

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннаго варыянта газеты "Вечерний Минск"
Мiкалай Iльюшэнка
vm@nsys.by
Тэхнiчнае забеспячэнне - Святлана Велiчка.
Кiраунiк Web-аддзела - Кацярына Карвацкая.

«Вечерний Минск» капiрайт © 1996-1997 Усе правы абароненыя. Перадрукоука толькi з дазволу редакцыi.
Copyright (c) 1996-1998 «Vecherny Minsk» All right reserved. 




ntp_banner.jpg (14019 bytes)


Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information