Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

 

03 КРАСАВIКА 1998 г.

Ад Парыжскай камуны на Камунiстычную

У Мiнску чарговая акцыя пратэсту, якая сабрала прыкладна 3 тысячы працiунiкау аб'яднання Беларусi i Расеi, скончылася учора пабоiшчам. Мiлiцыя i атрады асобага прызначэння прымянiлi сiлу.

За гадзiну да пачатку дазволенага гарадскiмi уладамi апазiцыйнага мiтынгу на плошчы Парыжскай Камуны (каля опернага тэатра) працiунiкi падпiсанага у Маскве пагаднення сабралiся на пятачку каля цэнтральнай брамы парка iмя Горкага, дзе у гэты час павiнен быу пачацца яшчэ адзiн мiтынг, арганiзаваны камунiстамi. Ужо там мiлiцыя паспрабавала затрымаць дэпутата Вярхоунага Савета 13-га склiкання Валерыя Шчукiна i маладога хлопца, але не змагла, бо iх проста "адбiлi" у стражау парадку. I ужо праз некалькi хвiлiн апазiцыянеры калонай выйшлi на тратуар праспекта i накiравалiся да месца правядзення свайго мiтынгу пад бел-чырвона-белымi сцягамi, штандарамi Аб'яднанай грамадзянскай партыi i Еурапарламента. Мiтынг працягвауся гадзiну, за гэты час лiдэры БНФ паведамiлi пра вiзiт у Беларусь Зянона Пазьняка, а таксама пра тое, што паьсля апошнiх падзей у Мiнску адразу 17 афiцэрау мiлiцыi быццам бы падалi у адстауку. Але вельмi хутка настрой

перайшоу на iншы лад...

Моладзь накiравалася да расейскай амбасады у Беларусi, каб выказаць свой пратэст, пры гэтым перагарадзiлi рух па вулiцы Максiма Багдановiча. Ужо праз колькi хвiлiн дэманстранты апынулiся твар у твар з узброеным шчытамi i дубiнкамi кардонам мiлiцыi. Усяго некалькi iмгненняу юныя хлопцы з завязанымi на тварах хусткамi пастаялi перад кардонам, уручылi мiлiцыi гарбуз, i пачалi адыходзiць на вулiцу Камунiстычную. Шэрагi атрадау асобага прызначэння (АМАП) пачалi наступаць, замiльгалi дубiнкi, залязгалi шчыты, а з адступаючага натоупу паляцелi камянi i бутэлькi. Сiлавiкi дзейнiчалi таксама бесцырымонна -- хапалi i бiлi, кiдалi у машыны i зноу кiдалiся за новымi ахвярамi.

Адсунуушы натоуп у глыбiню вулiцы Камунiстычнай, мiлiцыянты забягалi у блiжэйшыя двары. Праз 15 хвiлiн, калi вулiца з ганарыстай назвай "Камунiстычная" апусьцела, тут апынулiся журналiсты i невялiкая групка пацярпелых. Зноу пад'ехау аутобус з мiлiцыянтамi, з яго выскачылi ахоунiкi парадку i зноу прымянiлi дубiнкi, каб затрымаць i гэтых

людзей. Яны кiнулiся урассыпную. Па нашых звестках, у лiку затрыманых есць калега з газеты "Iмя" Iрына Халiп i дэпутат ВС, карэспандэнт газеты "Таварыш" Валерый Шчукiн.

Юрый Сьвятакум.
Тамара Хамiцэвiч -- фота.

Пераклад з рускай мовы Жанны Вашкевiч.

Дайджэст беларускiх артыкулау

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннаго варыянта газеты "Вечерний Минск"
Мiкалай Iльюшэнка
vm@nsys.by
Тэхнiчнае забеспячэнне - Святлана Велiчка.
Кiраунiк Web-аддзела - Кацярына Карвацкая.

«Вечерний Минск» капiрайт © 1996-1997 Усе правы абароненыя. Перадрукоука толькi з дазволу редакцыi.
Copyright (c) 1996-1998 «Vecherny Minsk» All right reserved. 




ntp_banner.jpg (14019 bytes)


Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information